На мерапрыемстве кіраўнікі дэлегацый абмеркавалі сітуацыю, якая складваецца ў сферы бяспекі і стабільнасці на прасторы ШАС, а таксама вызначылі далейшыя напрамкі развіцця і супрацоўніцтва, удасканалення механізмаў узаемадзеяння дзяржаў - членаў арганізацыі ў сферах процідзеяння тэрарызму, сепаратызму і экстрэмізму, незаконнаму абароту зброі і наркотыкаў, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці, забеспячэння мжнароднай інфармацыйнай бяспекі.
У рабоце форуму прыняла ўдзел дэлегацыя Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь на чале з Аляксандрам Вальфовічам. Кіраўнік беларускай дэлегацыі акцэнтаваў увагу калег на існуючым росце геапалітычнай напружанасці. Выказана занепакоенасць дэградацыяй усёй архітэктуры міжнароднай бяспекі, паглыбленнем крызісу мер даверу і стабільнасці ў глабальным і рэгіянальным маштабах.
Беларускай дэлегацыяй адзначана, што ўдзел у гэтым мерапрыемстве мае для Рэспублікі Беларусь асаблівае значэнне, паколькі краіна завяршае праводзіць неабходныя працэдуры, каб стаць паўнапраўным членам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У адрас прадстаўнікоў усіх дзяржаў - членаў ШАС выказаны словы ўдзячнасці за падтрымку гэтых памкненняў.
На палях форуму ў Астане дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч абмеркаваў з шэрагам сваіх калег з краін ШАС стан двухбаковага супрацоўніцтва па лініі апаратаў саветаў бяспекі і іншыя актуальныя пытанні, звязаныя з каардынацыяй міжведамаснага ўзаемадзеяння сілавых структур.
3 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
3 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА