«Цяпер прадаўжаюцца следчыя дзеянні з абвінавачанымі з мэтай атрымання значнай для следства інфармацыі аб падрыхтоўцы і ўчыненні гэтага тэракта, а таксама ўстанаўлення іншых саўдзельнікаў злачынства, у тым ліку арганізатараў», — расказалі ў СК.
Адзначаецца, што ў рамках крымінальнай справы праводзяцца складаныя крыміналістычныя судовыя экспертызы, вынікі якіх дазволяць аднавіць поўную карціну здарэння.
У прэс-службе МНС Расіі ў сваю чаргу праінфармавалі, што ратавальнікі кругласутачна разбіраюць завалы ў «Крокус Сіці Холе», работы не спыняюцца ні на хвіліну. Пошукавая аперацыя на месцы трагедыі прадоўжана да 17.00 26 сакавіка.
Увечары 22 сакавіка ў «Крокус Сіці Холе» ў падмаскоўным Краснагорску быў учынены тэракт. Некалькі чалавек у камуфляжы ўварваліся ў залу, расстрэльваючы людзей і кідаючы палымяныя шашкі. Паводле апошніх звестак СК Расіі, загінулі 137 чалавек, сярод іх трое дзяцей. Акрамя таго, вядома пра 182 пацярпелыя ў выніку тэракту.
Дырэктар ФСБ РФ Аляксандр Бортнікаў далажыў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну аб затрыманні 11 датычных да тэракта, уключаючы 4 непасрэдных выканаўцаў, якія спрабавалі ўцячы, перайшоўшы граніцу з Украінай. Адзначаецца, што тэрарысты з’яўляюцца замежнымі грамадзянамі.
Звязда, 25 сакавіка 2024