https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Міжнародны дзень ліквідацыі насілля ў дачыненні да жанчын у Мінску стартавала акцыя "16 дзён без насілля"


25 лістпапада, ў Міжнародны дзень ліквідацыі насілля ў адносінах да жанчын, у Мінску стартавала інфармацыйна-асветніцкая акцыя "16 дзён без насілля!" пад лозунгам "Раскажы сяброўцы!".
Як паведамляе Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям`і і дзяцей, у межах мерапрыемстваў, якія пройдуць у сталіцы з 25 лістапада па 10 снежня, жанчынам, якія пацярпелі ад насілля, прапануецца паўдзельнічаць у праекце "Раскажы сяброўцы" і падзяліцца сваёй гісторыяй у рэжыме анлайн.

Праект накіраваны на спыненне замоўчвання праблемы насілля, характэрнай абсалютна для ўсіх краін без выключэння, адзначаецца ў паведамленні. Загаварыўшы пра яго, жанчыны могуць дапамагчы іншым зрабіць першы крок на шляху вырашэння бягучай праблемы. Гісторыі можна дасылаць па адрасе tp@premature.by. Уся інфармацыя і дапамога застануцца ананімнымі.

Мэтай гэтай акцыі з`яўляецца прыцягненне шырокай увагі насельніцтва да праблемы дамашняга  насілля і аказанне дапамогі ў вырашэнні праблем сямейнай непаспяховасці.

Спецыялісты цэнтра сацабслугоўвання падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў, якія будуць праходзіць у перыяд акцыі. Гэта наведванне мабільнай групы псіхолагаў агульнашкольных бацькоўскіх сходаў; групавыя заняткі для кліентаў цэнтра; інфармацыйна-асветніцкія і прафілактычныя мерапрыемствы ва ўстановах аховы здароўя і адукацыі горада.

Арганізатары заклікаюць: "Калі вам вядома аб сітуацыі насілля ў сям`і сяброў, сябровак, знаёмых, паведаміце ім, куды звяртацца па дапамогу: тэлефон гарадской кругласутачнай крызіснай лініі (17) 317-32-32, дзе пацярпелым акажуць прафесійную псіхалагічную і юрыдычную дапамогу бясплатна" .

Статыстыка сцвярджае, што больш за 77,3% жанчын у Беларусі хоць бы адзін раз сталі ахвярай насілля ў сям`і, а 85% фактаў насілля ўчыняюць мужчыны.

Паводле інфармацыі МУС, цяпер у Беларусі на прафілактычным уліку знаходзяцца 7 тыс. дамашніх агрэсараў, з імі праводзіцца штомесячная работа як па месцы жыхарства, так і ў органах унутраных спраў.

Намеснік прадстаўніка Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі Алена Касько лічыць адным з самых вялікіх дасягненняў Беларусі ў барацьбе з дамашнім насіллем тое, што "гэтая праблема перастала быць прыватнай і перайшла ў публічную сферу". Яшчэ некалькі гадоў таму толькі 29% ахвяр дамашняй тыраніі не замоўчвалі факт насілля.

"Цяпер аб гэтым сталі казаць, а значыць, у людзей з`явілася больш даверу, стала больш сэрвісаў, і гэтыя сэрвісы сталі больш кліентаарыентаванымі", — адзначыла Касько.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 25 лістапада 2017
 
Дата публикации:25.11.2017
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:631
 
Ключевые слова:
Акция Насилие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме