https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзначаліў рэйтынг даверу лідарам дзяржаў - членаў СНД


Аб гэтым сведчаць вынікі апытання, праведзенага Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі (УЦВГД).
 Аб даверы Аляксандру Лукашэнку заявілі 65 працэнтаў расіян. У Нурсултана Назарбаева - 54 працэнты.

Іншым кіраўнікам краін - удзельніц СНД выказваюць давер ад 2 працэнтаў да 11 працэнтаў апытаных: Ільхаму Аліеву - 11 працэнтаў, Сержу Саргсяну - 8 працэнтаў, Шаўкату Мірзіяеву - 6 працэнтаў, Алмазбеку Атамбаеву і Ігару Дадону - па 5 працэнтаў, Гурбангулы Бердымухамедаву і Эмамалі Рахмону - па 4 працэнты, Георгію Маргвелашвілі - 3 працэнты, Пятру Парашэнку - 2 працэнты.

Згодна з даследаваннем, Беларусь сярод краін - членаў СНД карыстаецца найбольшай сімпатыяй і падтрымкай расіян: самай стабільнай і паспяховай лічаць Беларусь 68 працэнтаў апытаных. На другім месцы - Казахстан (51 працэнт). Далей ідуць Арменія (16 працэнтаў), Узбекістан (14 працэнтаў) і Таджыкістан (7 працэнтаў).

66 працэнтаў расіян таксама назвалі Беларусь галоўным партнёрам сваёй краіны на сусветнай арэне. Адносна Казахстана такога ж меркавання прытрымліваюцца 55 працэнтаў рэспандэнтаў. Далей з вялікім адрывам у рэйтынгу ідуць Арменія (16 працэнтаў), Узбекістан (10 працэнтаў), Азербайджан (8 працэнтаў).

Па крытэрыі забеспячэння правоў рускамоўнага насельніцтва Беларусь таксама займае першае месца - так лічаць 69 працэнтаў расіян. Другое месца зноў у Казахстана - 38 працэнтаў. Значна радзей у гэтым пытанні рэспандэнты адзначаюць іншыя краіны СНД: Арменію (13 працэнтаў), Украіну (6 працэнтаў), Кыргызстан, Азербайджан, Малдову, Узбекістан (па 5 працэнтаў), Грузію, Таджыкістан (па 4 працэнты), Туркменістан (2 працэнты). Усерасійскае апытанне УЦВГД праведзена 10-11 снежня.

19 снежня 2016, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.12.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:480
 
Ключевые слова:
Соцопрос Содружество Независимых госудаоств Россия Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме