https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Скарачэнне фінансавання тэлеканала "Белсат" не звязанае з палітыкай, а лёс тэлеканала не з`яўляецца прадметам торгу з беларускімі ўладамі


Аб гэтым заявіў 3 студзеня намеснік міністра замежных спраў Польшчы Конрад Шыманскі ў інтэрв`ю радыёстанцыі Polskie Radio 24.
"Справа "Белсата" не мае палітычнага характару, а мае бюджэтны характар", — сказаў прадстаўнік польскага знешнепалітычнага ведамства.

Пры гэтым Шыманскі падкрэсліў, што запланаваная трансляцыя тэлеканала Polonia ў Беларусі будзе важная для палякаў, якія жывуць у краіне. "Белсат" мае іншую ролю. Праблема будучыні тэлеканала "Белсат" паўстала не на аснове якіх-небудзь палітычных паняццяў, а на аснове бюджэтных праблем", — адзначыў ён.

У адказ на прэтэнзіі аб тым, што закрыццё тэлеканала з`яўляецца прадметам торгу паміж Варшавай і Мінскам у працэсе нармалізацыі двухбаковых адносінаў, Шыманскі заявіў: "Гэта проста супадзенне падзей, якія не маюць паміж сабой сувязі".

Пра тое, што МЗС Польшчы скарачае на дзве траціны фінансаванне "Белсата" і пра магчымы перавод тэлеканала на рускамоўнае вяшчанне паведаміла 15 снежня 2016 года польскаму выданню wPolityce.pl дырэктар "Белсата" Агнешка Рамашэўска-Гузы. Навіна выклікала шырокі грамадскі рэзананс у Беларусі.

Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі пазней расказаў пра планы польскага ўрада аб`яднаць усе замежныя рэдакцыі TVP Polonia ў адну. Ён запэўніў, што беларуская рэдакцыя "Белсата" не будзе закрытая, а Агнешцы Рамашэўска-Гузы "прапанаваная праца ў TVP Polonia на высокай пасадзе".

"Журналісты беларускай рэдакцыі атрымаюць магчымасць далейшай працы. Яны змогуць працягнуць працу над парталам і ствараць матэрыялы для TVP Polonia", — сказаў кіраўнік польскага МЗС.

Польскае выданне bankier.pl 29 снежня паведаміла, што Вашчыкоўскі пацвердзіў скарачэнне фінансавання "Белсата". Чыноўнік заявіў, што прычынай гэтаму павелічэнне расходаў на польскія консульскія службы і на падтрымку сірыйскіх бежанцаў. Ён пры гэтым падкрэсліў, што польскі ўрад з`яўляецца не ўладальнікам "Белсата", а толькі адным з донараў, і тэлеканал мае магчымасць шукаць іншыя крыніцы фінансавання.

У інтэрв`ю радыё RMF 24 2 студзеня Вашчыкоўскі ў адказ на прэтэнзіі вядучага аб тым, што многія беларусы не ведаюць польскай мовы і не змогуць глядзець тэлеканал Polonia, сказаў: "А навучацца!"

Спадарожнікавы беларускамоўны тэлеканал "Белсат" вяшчае на Беларусь з 10 снежня 2007 года. Ён створаны як структурнае падраздзяленне Польскага тэлебачання, рэдакцыя "Белсата" размяшчаецца ў Варшаве.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 4 студзеня 2017
 
Дата публикации:04.01.2017
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:721
 
Ключевые слова:
Польша-Беларусь Спутниковое телевидение Белсат
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме