https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лідары Расіі, Брытаніі, Францыі, Германіі і Італіі падтрымалі дарожную карту па Сірыі


Гэта адзначылі ў прэс-службе Крамля.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэм`ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, канцлер ФРГ Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і прэм`ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы "падтрымалі дарожную карту ўрэгулявання, узгодненую Міжнароднай групай падтрымкі Сірыі і зацверджаную рэзалюцыяй 2254 Савета Бяспекі ААН".

Лідары пяці краін правялі 4 сакавіка тэлефонную размову. Яны грунтоўна абмеркавалі пытанні сірыйскага крызісу ў кантэксце рэалізацыі сумеснай заявы Расіі і ЗША ў якасці сустаршынь Міжнароднай групы падтрымкі Сірыі аб спыненні з 27 лютага баявых дзеянняў у гэтай краіне.

Выказана гатоўнасць да нарошчвання сумесных дзеянняў па вырашэнні вострых гуманітарных праблем. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у размове з еўрапейскімі лідарамі адзначыў, што рашэнне сірыйскіх улад аб правядзенні ў красавіку 2016 года парламенцкіх выбараў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючай канстытуцыяй Сірыйскай Арабскай Рэспублікі і не перашкаджае крокам па выбудоўванні мірнага працэсу. Канцлер Германіі Ангела Меркель на прэс-канферэнцыі ў Парыжы заявіла, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у ходзе праведзенай 4 сакавіка тэлефоннай канферэнцыі з заходнімі лідарамі пацвердзіў прыхільнасць Масквы да рэжыму спынення агню ў Сірыі.

"Хачу падкрэсліць, што абавязацельствы па захаванні рэжыму перамір`я - важны пасыл, які быў пацверджаны у тым ліку і расійскім прэзідэнтам", - сказала яна. "Мы сышліся на думцы, што палітычны працэс у Сірыі павінен быць запушчаны як мага хутчэй", - дадала Меркель.

Францыі Франсуа Аланд заявіў 4 сакавіка ў Парыжы па выніках тэлефонных перагавораў, што лічыць правакацыйнай ідэю правядзення парламенцкіх выбараў у Сірыі. Як растлумачылі ў Елісейскім палацы, прэзідэнт Францыі меў на ўвазе парламенцкія выбары, якія раней Асад назначыў у краіне на 13 красавіка. Гэта аб`ява была зроблена ў Дамаску адразу пасля паведамлення аб узгадненні рэжыму спынення агню ў Сірыі.

Рэжым спынення агню ў Сірыі ўступіў у сілу ў ноч на 27 лютага. Бакі перыядычна паведамляюць аб асобных выпадках парушэння перамір`я, але яны маюць лакальны характар і на сітуацыю ў цэлым не ўплываюць. Перамір`е не распаўсюджваецца на экстрэмісцкія групоўкі "Ісламская дзяржава" і "Джэбхат ан-нусра" (абедзве забаронены ў РФ), а таксама на іншыя фарміраванні, якія СБ ААН прызнаў тэрарыстычнымі.

4 сакавіка 2016, Масква
БЕЛТА - ТАСС
 
Дата публикации:04.03.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:460
 
Ключевые слова:
Евросоюз Сирия Война Перемирие Исламское государство Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме