https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лаос прымае Дні культуры Беларусі


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.
У праграме Дзён, якія праходзяць з 20 па 24 лістапада ў горадзе В`енцьян, - выступленне Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі "Свята", экспанаванне выстаўкі "Беларусь і беларусы" з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

Як адзначылі ў ведамстве, культурнае супрацоўніцтва дзвюх краін паступальна развіваецца. Так, 3-7 лютага 2014 года адбылося пасяджэння сумеснай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі ў г. В`енцьян.

Намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі міністэрства культуры Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, пасольства Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В`етнам, у ходзе якіх абмяркоўваліся пытанні арганізацыі і правядзення абменных Дзён культуры.

У мінулым годзе, з 28 верасня па 2 кастрычніка, у Беларусі прайшлі Дні культуры Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі. Урачыстае адкрыццё Дзён культуры, у якім прыняла ўдзел "Міс Лаос - 2012", прайшло на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі, адбыўся канцэрт у Моладзевым тэатры эстрады.

У чэрвені бягучага года на пасяджэнні беларускай часткі сумеснай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі разглядаліся далейшыя перспектывы развіцця адносін у сферы культуры паміж дзвюма краінамі.

22 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.11.2016
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:624
 
Ключевые слова:
Беларусь-Лаос Дни культуры Вьетнам
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме