https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуска перамагла ў міжнародным інтэрнэт-конкурсе песні Your Voice


Беларуская выканаўца Настасся Лейкіна стала пераможцай першага міжнароднага музычнага інтэрнэт-конкурсу Your Voice 2016 ("Твой голас").
Настасся апярэдзіла канкурэнтаў з 29 краін і заваявала сімпатыі інтэрнэт-гледачоў і журы. Кампазітар і прадзюсар Лейкінай Вадзім Рузаў не ўтойвае радасці з нагоды поспеху падапечнай.

"Новая зорачка запалілася на небасхіле беларускага шоу-бізнесу. Настасся спявае пранікліва, шчыра. Менавіта гэтыя якасці і падкупілі арганізатараў інтэрнэт-праекта Your Voice 2016. Яны прапанавалі Настассі прыняць удзел у конкурсе ад Чэхіі, паколькі прадстаўнік ад Беларусі ўжо быў выбраны", - расказаў Вадзім Рузаў.

Паводле ўмоў конкурсу, выбраныя ад кожнай краіны артысты прадставілі відэа свайго выканання. Усе матэрыялы размяшчаліся ў інтэрнэце і былі даступны для карыстальнікаў.

Галасаванне гледачоў і журы, у склад якога ўвайшлі артысты з розных краін, у тым ліку пераможцы і ўдзельнікі песенных праектаў, праходзіла ў рэжыме анлайн.

Больш за ўсё балаў - 709 - набрала відэа Настассі Лейкінай з песняй Лары Фабіян Je suis malade. Менавіта з гэтай песняй беларуска стала лідарам праекта "Спяваючыя гарады. Трэці сезон".

Для Настассі як пераможцы арганізатары інтэрнэт-конкурсу напішуць песню і прадаставяць магчымасць зняць на яе відэакліп з наступнай папулярызацыяй у Сусветнай павуціне.

22-гадовая Настасся Лейкіна стала вядомай дзякуючы паспяховаму ўдзелу ў музычных праектах і конкурсах. Цяпер дзяўчына працуе над новымі песнямі, якія напісаў для яе Вадзім Рузаў. Таксама яна мае намер удзельнічаць у адборы на конкурс "Славянскага базару ў Віцебску".

5 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.02.2016
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:720
 
Ключевые слова:
Интернет Конкурс Шоу-бизнес Your Voice 2016
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме