https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Балгарыі знойдзена найстаражытнае ў свеце залатое ўпрыгажэнне


У Балгарыі знайшлі залатую пацерку узростам 6500 гадоў - гэта найстаражытнейшы ўзор апрацаванага чалавекам золата на Зямлі.
Апошняя знаходка аказалася старажытнейшай за ўладальнікаў папярэдняга рэкорду, таксама з Балгарыі - упрыгожванняў з Варненскага некропаля, выяўленых у 1972-1991 гадах каля чарнаморскага горада. Ужо тады варненскае золата паставіла навукоўцаў у тупік: незразумела, як земляробы, некалькі стагоддзяў таму (у канцы пятага тысячагоддзя да нашай эры) якія перабраліся на Балканы з Анатоліі, навучыліся выплаўляць медзь і золата.

Адкрытая толькі што залатая пацерка робіць старажытнейшай эпоху балканскага золата яшчэ на дзвесце гадоў. Яе выявілі ў сярэдзіне ліпеня на стаянцы Тэль Юнацытэ каля горада Пазарджык. На гэтым месцы, на думку балгарскіх археолагаў, знаходзілася развітое гарадское паселішча - магчыма, першае ў Еўропе. Акрамя залатога ўпрыгажэння, там знайшлі сотні керамічных статуэтак птушак, а таксама фрагменты гарадской сцяны.

Звязда, 13 жніўня 2016
 
Дата публикации:13.08.2016
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:642
 
Ключевые слова:
Археология Золото Болгария
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме