https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Павел Шарамет будзе пахаваны 23 ліпеня


Пахаванне загінулага ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета пройдзе 23 ліпеня ў Мінску. Пра гэта паведаміла журналістка, сяброўка Шарамета Святлана Калінкіна.
"Мама Паўла сказала, што цела аддадуць заўтра. Заўтра ж адбудзецца цырымонія развітання з ім у Кіеве. Увечары самалётам яго даставяць у Мінск. З аэрапорта труну з целам прывязуць у храм Усіх Святых. Развітанне адбудзецца ў суботу. Пахаваюць Паўла на Паўночных могілках", — расказала Калінкіна.

Павел Шарамет, які апошнія пяць гадоў жыў і працаваў ва Украіне, загінуў у Кіеве раніцай 20 ліпеня ў выніку падрыву машыны. Выбух здарыўся ў 7.45 на рагу вуліцы Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка, насупраць рэстарана McDonalds. Журналіст паспеў праехаць некалькі дзясяткаў метраў. Машына належала сузаснавальніцы выдання "Украинская правда" Алене Прытуле, аднак яе ў аўтамабілі не было.

Нацыянальная паліцыя Украіны распачала па факце гібелі журналіста крымінальную справу на падставе артыкула "Наўмыснае забойства".

Як паведаміў вечарам 20 ліпеня дарадца кіраўніка Службы бяспекі Украіны Юрый Тандыт, праваахоўныя органы распрацоўваюць чатыры версіі забойства: прафесійная дзейнасць, непрыязнасць у адносінах або асабістыя матывы, рускі след (дэстабілізацыя сітуацыі) і замах на Алену Прытулу.

"Для нас раскрыццё гэтага злачынства з`яўляецца прынцыповым", — падкрэсліў Тандыт. Ён таксама адзначыў, што, паводле папярэдніх звестак, выкарыстоўвалася выбуховае прыстасаванне з дыстанцыйным кіраваннем, прымацаванае пад вадзіцельскім сядзеннем.

Паўлу Шарамету было 44 гады.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 21 ліпеня 2016.
 
Дата публикации:21.07.2016
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:948
 
Ключевые слова:
Павел Шеремет Украина Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме