https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Асноўны дэстабілізуючы ўплыў на бяспеку ў Еўропе па-ранейшаму аказвае імкненне Злучаных Штатаў і іх саюзнікаў замацаваць за сабой вядучую ролю ў сучаснай светабудове


Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка 30 кастрычніка, выступаючы падчас аператыўнага збору каманднага складу Узброеных сіл.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба прэзідэнта, беспрэцэдэнтнае абвастрэнне зведалі адносіны па лініі Расія — Захад. Пагрозлівай тэндэнцыяй стала ўзмацненне ўплыву на геапалітычныя працэсы розных недзяржаўных суб`ектаў дэструктыўнага толку. Рост тэрарыстычнай актыўнасці, нацыянальнага і рэлігійнага экстрэмізму стаў рэальнай пагрозай планетарнага маштабу, заявіў беларускі кіраўнік. Ён падкрэсліў, што трывожныя сігналы раздаюцца непасрэдна каля беларускіх межаў і трэба быць гатовымі да адпаведнага рэагавання на новыя выклікі і пагрозы. 

Лукашэнка нагадаў, што гэту тэму абмяркоўвалі як найболей вострую на нядаўнім саміце АДКБ у Душанбэ, а таксама ў двухбаковых фарматах з прэзідэнтамі Таджыкістана і Расіі.

"Відавочна, што яе эфектыўнае рашэнне магчыма толькі разам, у межах саюзніцкіх дамоўленасцяў", — сказаў афіцыйны лідар.

БелаПАН
Мінск, 30 кастрычніка 2015
 
Дата публикации:30.10.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:651
 
Ключевые слова:
ОДКБ Саммит Коллективная безопасность Геополитика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме