https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Генасамблея ААН афіцыйна выдасць ініцыіраваную Беларуссю дэкларацыю ў абарону сям`і


Аб гэтым паведаміў 19 мая начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
Дэкларацыя ў абарону сям`і, якая была агучана ў ААН намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Валянцінам Рыбаковым, у бліжэйшы час будзе выдадзена ў якасці афіцыйнага дакумента Генасамблеі ААН.

"Ініцыятыва падрыхтоўкі такога дакумента па тэме падтрымкі сям`і была вылучана ўпершыню. У бліжэйшыя дні дэкларацыя будзе выдадзена ў якасці афіцыйнага дакумента Генасамблеі ААН", - сказаў Дзмітрый Мірончык. Дэкларацыя была адобрана краінамі - членамі Групы сяброў сям`і.

Прэс-сакратар МЗС растлумачыў, што гэты дакумент быў прадстаўлены 16 мая на спецыяльным пасяджэнні высокага ўзроўню ў адной з найбольш вядомых залаў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку - зале пасяджэнняў эканамічнага і сацыяльнага савета.

"З нагоды Міжнароднага дня сям`і - 15 мая - Беларусь ініцыіравала пры падтрымцы Групы сяброў сям`і і шэрага вядомых амерыканскіх недзяржаўных арганізацый серыю мерапрыемстваў пад дэвізам "ААН за свет, спрыяльны для сям`і", - таксама расказаў Дзмітрый Мірончык.

Галоўным элементам у гэтай серыі мерапрыемстваў якраз і стала згаданае пасяджэнне. У Групу сяброў сям`і, якая створана на базе ААН па ініцыятыве Беларусі, Егіпта і Катара, уключаны цяпер 25 дзяржаў. Гэта неафіцыйнае добраахвотнае аб`яднанне краін-аднадумцаў, якія выступаюць за падтрымку сям`і ў якасці натуральнай і базавай ячэйкі грамадства, маючай права на абарону з боку грамадства і дзяржавы.

19 мая 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.05.2016
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:693
 
Ключевые слова:
ООН Декларация Защита семьи Международный день семьи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме