https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


15 верасня ў Астане адбылося II пасяджэнне Міждзяржаўнага экалагічнага савета дзяржаў — удзельніц СНД


Пра гэта паведамляе прэс-служба Выканкама.
Выступаючы перад яго ўдзельнікамі, намеснік старшыні Выканаўчага камітэта Садружнасці Канысбек Жусупбекаў адзначыў, што Міждзяржаўны экалагічны савет гэта малады галіновы орган, але ўжо цяпер можна з упэўненасцю сказаць, што яго дзейнасць за кароткі прамежак часу набыла значную актуальнасць ва ўзаемадзеянні і развіцці дзяржаў СНД, бо ў сучасных умовах пытанні экалогіі выходзяць на першы план.

Краіны ўсяго свету аб`ядноўваюцца для вырашэння праблем, звязаных са змяненнем клімату, і створаная ў СНД прававая база дазваляе развіваць супрацоўніцтва ў гэтым кірунку, знаходзіць эфектыўныя формы ўзаемадзеяння, адзначыў намеснік старшыні ВК СНД. 

Паводле меркавання Жусупбекава, дзейнасць Міждзяржаўнага экалагічнага савета мае важнае значэнне для павышэння дабрабыту грамадзян і ўмацавання стабільнасці на прасторы Садружнасці. Праца савета спрыяе канструктыўнаму абмену вопытам, развіццю зацікаўленага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. 

На пасяджэнні абмеркаваны пытанні развіцця супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя дзяржаў — удзельніц СНД, прааналізавана адпаведная дагаворная база, створаная з 1994 года па 2000 год, прызнана мэтазгоднасць яе выкарыстання і далейшага развіцця. 

Члены Савета абмяняліся вопытам у галіне палітыкі аховы біяразнастайнасці, атмасфернага паветра і нетраў, азнаёміліся з экалагічнай палітыкай Казахстана. 

Разгледжаны пытанні стварэння Чырвонай кнігі дзяржаў — удзельніц СНД і падрыхтоўкі праекта тыпавога Палажэння аб рабочых органах МЭС.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 верасня 2015
 
Дата публикации:15.09.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:782
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Экология Охрана природы Красная книга
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме