https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь размясцілася на 37-м радку ў штогадовым рэйтынгу Global Creativity Index 2015, заняўшы самую высокую пазіцыю сярод краін СНД


Пра гэта паведамляецца на сайце беларускага пасольства ў Расіі.
Усяго ў даследаванні фігуруюць 139 краін. Расія знаходзіцца на 38-м радку. 

Лідарамі рэйтынгу Global Creativity Index 2015 сталі Аўстралія, ЗША і Новая Зеландыя. У першую дзясятку таксама ўвайшлі пяць заходнееўрапейскіх краін: Данія, Фінляндыя, Швецыя, Ісландыя і Нідэрланды. 

У межах даследавання эксперты ацэньваюць краіны па трох "т": таленце, тэхналогіях і талерантнасці. Паводле меркавання спецыялістаў, Беларусь займае досыць высокую пазіцыю ў рэйтынгу шмат у чым дзякуючы сваім жыхарам — у катэгорыі "Талент" краіна ўвайшла ў першую дзясятку, заняўшы 8-е месца па суседстве са Славеніяй, Швецыяй і Новай Зеландыяй. 

У аналітыкаў не было звестак па Беларусі, якія б дазволілі падлічыць долю так званага крэатыўнага класа ў структуры насельніцтва. У адпаведнай графе стаіць прочырк. 

У сферы тэхналогій Беларусь уваходзіць у лік 50 найлепшых, займаючы 41-е месца. 

Самае слабае месца Беларусі, на думку экспертаў, — талерантнасць. Тут спецыялісты, якія складалі рэйтынг, ацэньвалі ступень адкрытасці дзяржавы да інавацый, новых ідэй. Па талерантнасці Беларусь апынулася на 97-й пазіцыі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 жніўня 2015
 
Дата публикации:05.08.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:780
 
Ключевые слова:
Global Creativity Index 2015 Рейтинг Креативность Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме