https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь далучылася да Пагаднення па ахове афра-еўразійскіх мігрыруючых водна-балотных птушак


Такое рашэнне змешчана ва ўказе нумар 333 ад 21 ліпеня 2015 года, які апублікаваны 24 ліпеня на Нацыянальным прававым партале.
Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2016 года.

Як растлумачылі ў Мінпрыроды, пагадненне накіравана на прадухіленне зніжэння колькасці папуляцый водна-балотных птушак, якія гняздзяцца, мігрыруюць і зімуюць на Афра-Еўразійскім міграцыйным шляху, аднаўленне папуляцый птушак, колькасць якіх ужо зменшылася, а таксама эфектыўнае і рацыянальнае кіраванне папуляцыямі мігрыруючых птушак на міжнародным узроўні.

Арэалы большасці відаў водна-балотных птушак у Заходняй Палеарктыцы распасціраюцца ў межах еўрапейскай часткі Расіі, Беларусі і краін ЕС. У Расіі і Беларусі знаходзяцца асноўныя месцы размнажэння гэтых відаў птушак, а ў Заходняй Еўропе - месцы зімоўкі, што абумоўлівае штогадовыя перамяшчэнні вялікай колькасці птушак паміж названымі рэгіёнамі - сезонныя міграцыі. Усяго ў гэтым рэгіёне жыве каля 30 млн качак і каля 4,8 млн гусей, якія з`яўляюцца паляўнічымі відамі і інтэнсіўна эксплуатуюцца як на месцах гнездавання і міграцыі, так і на месцах зімоўкі. Паводле прыблізных ацэнак, з 30 млн качак ва Усходняй Еўропе ў сезон палявання здабываецца 5,5 млн асобін, а больш як 7 млн качак адстрэльваецца ў Заходняй Еўропе. Такая сітуацыя складваецца і з гусямі. З агульнай колькасці 4,7-4,8 млн птушак каля 1 млн здабываецца штогод на зімоўках. У Беларусі на вясеннім пралёце здабываецца 2-3 тыс. птушак і каля 320 тыс. асобін здабываецца ў еўрапейскай частцы Расіі, дзе на гнездаванні сканцэнтравана асноўная частка ўсёй еўрапейскай папуляцыі.

"Квоты на здабычу мігрыруючых птушак паміж краінамі Еўропы адсутнічаюць, не скаардынаваны і тэрміны палявання", - растлумачылі ў Мінпрыроды. Паводле слоў спецыялістаў прыродаахоўнага ведамства, асноўны прынцып, закладзены ў пагадненні, - праблема аховы і ўстойлівага выкарыстання рэсурсаў мігрыруючых водна-балотных птушак можа быць вырашана толькі комплексна, пры ўзгодненых дзеяннях краін як у арэале гнездавання, так і на месцах зімовак і шляхах міграцыі птушак.

Пагадненне па ахове афра-еўразійскіх мігрыруючых водна-балотных птушак падпісана 16 чэрвеня 1995 года ў Гаазе (Нідэрланды) і ўступіла ў сілу 1 лістапада 1999 года. Яно ахоплівае 119 дзяржаў. Далучэнне да пагаднення з`яўляецца паслядоўным крокам Беларусі ў рэалізацыі Канвенцыі аб захаванні мігрыруючых відаў дзікіх жывёл.

24 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.07.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:780
 
Ключевые слова:
Охрана природы Птицы Болото
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме