https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ЗША падазраюць кітайскіх хакераў ў выкраданьні зьвестак пра 4 мільёны дзяржаўных службоўцаў


Амэрыканскія ўлады паведамілі, што кампутарныя хакеры выкралі пэрсанальныя дадзеныя чатырох мільёнаў цяперашніх і былых амэрыканскіх дзяржаўных службоўцаў.
Амэрыканскія спэцыялісты падазраюць, што за выкраданьнем стаяць кітайскія хакеры, якія працуюць на замову міністэрства абароны Кітая.

Кітайскія хакеры атрымалі доступ да такiх зьвестак, як нумары сацыяльнага страхаваньня дзяржслужачых, іх службовыя інструкцыі, вынікі службовых атэстацый, курсы павышэньня кваліфікацыі, на якіх яны займаліся. Дзяржаўныя ведамства папярэдзілі сваіх супрацоўнікаў, патэнцыйных ахвяр хакераў, пра тое, што ім неабходна старанна сачыць за сваімі банкаўскімі рахункамі, іншымі фінансавай справаздачамі і атрымаць новыя крэдытныя карткі.

Гэтая маштабная атака адбылася ў сьнежні. Сьляды яе былі выяўленыя толькі ў красавіку. У выніку першай атакі ў мінулым годзе хакеры атрымалі інфармацыю, якая датычная членаў сем’яў дзяржслужачых і іх фінансавага становішча, а таксама зьвесткі, сабраныя кампэтэнтнымі інстанцыямі, якія займаюцца выдачай допускаў.

Кітайскія хакеры — адны з самых агрэсіўных ў сьвеце. У траўні Злучаныя Штаты прад’явілі абвінавачваньні пяцём кітайскім вайскоўцам, абвінавачаным у кампутарным шпіянажы; яны ўзламалі закрытыя базы дадзеных буйных амэрыканскіх кампаній у сталеліцейнай і шэрагу іншых галін.

Радыё Свабода
6 чэрвеня 2015, Менск
 
Дата публикации:06.06.2015
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:745
 
Ключевые слова:
Хакеры Компьютерный шпионаж Спецслужбы Китай США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме