https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тэракт у Анкары забраў жыцці 28 чалавек


Паводле апошніх даных, тэракт у цэнтры турэцкай сталіцы забраў жыцці 28 чалавек, 61 чалавек атрымаў раненні, паведамляюць інфармагенцтвы.
Большасць загінулых і пацярпелых - прадстаўнікі ўзброеных сіл Турцыі, у тым ліку афіцэры. Аднак у зоне выбуху знаходзіліся і цывільныя. Усе параненыя дастаўлены ў 14 бальніц Анкары, некаторым з іх патрабуюцца тэрміновыя аперацыі, ёсць пацыенты ў цяжкім стане.

Выбух прагрымеў вечарам 17 лютага недалёка ад цэнтра горада ў раёне ваенных інтэрнатаў. Побач пралягае адна з асноўных транспартных артэрый сталіцы, на якой размешчаны ўсе асноўныя міністэрствы і ведамствы.

У прыватнасці, каля месца здарэння знаходзяцца будынкі камандаванняў ВПС і ВМС Турцыі, генштаба, МУС і парламента.

Выканаўцы тэракта не ўстаноўлены.

18 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.02.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:964
 
Ключевые слова:
Турция Теракт Анкара Терроризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме