https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Папа Францішак і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сустрэнуцца 12 лютага 2016 г. на Кубе


Аб гэтым стала вядома 5 лютага 2016 г.
Самалёт з Пантыфікам на борце здзейсніць пасадку на Востраве на шляху ў Мексіку, куды Францішак накіруецца з афіцыйным візітам. Спатканне, якое адбудзецца ў гаванскім Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці, пройдзе ў фармаце “асабістай размовы”.

Сустрэча рыхтавалася “доўгі час”, з’яўляецца “першай у гісторыі” і пачынае “важны этап у адносінах паміж Цэрквамі”. Апостальская Сталіца і Маскоўскі Патрыярхат спадзяюцца, што яна стане “знакам надзеі для ўсіх людзей добрай волі”. Яны запрашаюць усіх хрысціян маліцца аб Божым благаслаўленні для сустрэчы і аб яе добрых плёнах.

Спатканне будзе працягвацца каля 2 гадзін. Пасля яго Пантыфік і Патрыярх падпішуць сумесную шырокую дэкларацыю, якая затым будзе апублікавана. Яе тэкст змешчаны на сямі старонках. Запланавана таксама “спантаннае” выступленне кіраўнікоў Цэркваў, падчас якога яны абмяняюцца сваімі пачуццямі і ўражаннямі ад сустрэчы.

Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду, кс. Фэдэрыка Ламбардзі, на спецыяльнай прэс-канферэнцыі ў Ватыкане падкрэсліў, што сустрэча не мае "спантаннага" характару, нягледзячы на тое, што аб ёй было абвешчана практычна за тыдзень да правядзення. Перад ёй была праведзена сур`ёзная і доўгая праца. Куба была абрана для двух бакоў як "нейтральнае" месца. Хоць краіна дастакова блізкая і вядомая як для католікаў, так і для праваслаўных. Гэта сустрэча мае "выключнае значэнне" для экуменічнага дыялога, падкрэсліў кс. Ламбардзі.

Прадстаўнік Святога Пасаду адзначыў заслугі Патрыярха Кірыла перад каталіцка-праваслаўным дыялогам. Ён шмат гадоў узначальваў Аддзел знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату і ў гэтай якасці прысутнічаў на інаўгурацыі Бэнэдыкта XVI. У апошнія гады кантакты паміж дзвюма Цэрквамі значна актывізаваліся, аб чым сведчаць частыя візіты Мітрапаліта Іларыёна, цяперашняга кіраўніка Аддзела знешніх царкоўных сувязяў, у Ватыкан.

Кс. Ламбардзі, адказваючы на пытанне пра пазітыўныя вынікі спаткання для складаных выклікаў, якія стаяць перад светам, у тым ліку ўкраінскага канфлікту, сказаў, што ў сувязі з такімі сустрэчамі заўсёды існуюць спадзяванні на прагрэс у пытаннях, вырашэнне якіх уяўляецца складаным.

Кіраўнік Залы Друку не паведаміў падрабязнасцяў аб змесце сумеснай дэкларацыі, але нагадаў, што яе тэкст будзе апублікаваны пасля падпісання. 

Ватыканскае радыё, 5 лютага 2016
 
Дата публикации:05.02.2016
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:592
 
Ключевые слова:
Христианство Религия Папа Римский Патриарх Московский
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме