https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


На пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое пройдзе 29 траўня ў пасёлку Бурабай (Казахстан), будуць разгледжаныя больш як 20 праектаў дакументаў


Пра гэта паведамляе прэс-служба Выканкама Садружнасці.
Так, будуць абмеркаваныя сумесныя дзеянні па вырашэнні актуальных пытанняў у фінансава-эканамічнай сферы, ход рэалізацыі ўжо прынятых дакументаў, якія рэгламентуюць інавацыйнае супрацоўніцтва, і запланаваныя мерапрыемствы на 2015—2016 годы па рэалізацыі міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва на перыяд да 2020 года.

Кіраўнікі ўрадаў вызначаць асноўныя кірункі супрацоўніцтва ў сферы лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці на найбліжэйшыя 10 гадоў, што, як зазначаецца ў паведамленні, "дазволіць павысіць эканамічны патэнцыял лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці краін Садружнасці, канкурэнтаздольнасць эканомікі, узровень дабрабыту, якасці жыцця насельніцтва і выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва і шырокай кааперацыі, развіцця рынку прадукцыі і паслуг у гэтай сферы".

На пасяджэнні СКУ будуць разгледжаныя праекты канцэпцыі міжрэгіянальнага і прыгранічнага супрацоўніцтва дзяржаў СНД на перыяд да 2020 года і плана мерапрыемстваў па яе рэалізацыі.

У мэтах прывядзення прафесійнай адукацыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці ў адпаведнасць з сучаснымі патрэбамі эканомікі, забеспячэння высокапрафесійнымі кадрамі па кіраванні інтэлектуальнай уласнасцю, а таксама павышэння даступнасці якаснай адукацыі ў гэтай сферы на разгляд кіраўнікоў урадаў уносіцца праект канцэпцыі фарміравання і развіцця міждзяржаўнай сістэмы падрыхтоўкі, прафесійнай перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў у сферы інтэлектуальнай уласнасці.

На парадак дня пасяджэння СКУ унесены таксама блок дакументаў гуманітарнага характару. У прыватнасці, кіраўнікі ўрадаў разгледзяць праект асноўных мерапрыемстваў супрацоўніцтва ў сферы культуры на 2016—2020 гады. Прадугледжваецца таксама разгледзець праекты дакументаў, якія рэгламентуюць ўзаемадзеянне ў сферы павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў агульнаадукацыйных арганізацый, і рашэнняў аб наданні статусу базавых арганізацый дзяржаў — удзельніц СНД. 

У галіне бяспекі плануецца разгледзець пытанні, што тычацца арганізацыі транспартнай бяспекі на тэрыторыі дзяржаў — удзельніц Садружнасці пры ажыццяўленні перавозак у міжнародных зносінах, кантролю і ацэнкі радыяцыйнага, хімічнага і біялагічнага становішча, развіцця ваенна-прыкладных відаў спорту ва ўзброеных сілах краін СНД, уліку грамадзян трэціх дзяржаў і асоб без грамадзянства, якія ўязджаюць на тэрыторыі дзяржаў Садружнасці.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 18 траўня 2015
 
Дата публикации:18.05.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1142
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме