https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Кітаі з 2016 года будзе ажыццяўляцца палітыка "адна сям`я - два дзіцяці"


Аб гэтым паведамляе агенцтва Сіньхуа.
Пастаянны камітэт Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў прагаласаваў за прыняцце перагледжанага закона аб народанасельніцтве і планавым дзетараджэнні, згодна з якім у Кітаі з 1 студзеня 2016 года будзе ажыццяўляцца палітыка "адна сям`я - два дзіцяці".  

Закон уступіць у сілу 1 студзеня 2016 года. ЦК Камуністычнай партыі Кітая ў кастрычніку 2015 года на чарговым пленуме прыняў рашэнне ўкараніць правіла "дваіх дзяцей", што распаўсюджваецца на ўсе сем`і, якое павінна прыйсці на змену палітыцы, што дзейнічала на працягу дзесяцігоддзяў, - "адна сям`я - адно дзіця".

Гэта чарговы крок у працэсе змякчэння дэмаграфічнай палітыкі пасля старту ў 2013 годзе ў Кітаі новай палітыкі ў галіне нараджальнасці, у адпаведнасці з якой сямейныя пары атрымалі права мець дваіх дзяцей, калі хаця б адзін з бацькоў з`яўляецца адзіным дзіцем у сваіх бацькоў. Упершыню палітыка абмежавання нараджальнасці была ўведзена ў Кітаі ў пачатку 1970-х гадоў мінулага стагоддзя з мэтай скарачэння колькасці насельніцтва.

За час правядзення гэтай палітыкі ў Кітаі ўдалося не дапусціць павелічэння колькасці насельніцтва прыкладна на 400 млн чалавек, аднак гэту палітыку называюць прычынай узнікнення многіх сацыяльных праблем, такіх як скарачэнне колькасці працаздольнага насельніцтва і старэнне насельніцтва.

У насельніцтва прыкметна скарацілася жаданне заводзіць дзяцей. У краіне доля асоб старэйшых за 60 гадоў ва ўзроставай структуры аказалася вышэйшай за сярэднесусветны ўзровень, абсалютная колькасць працаздольнага насельніцтва пачала скарачацца. Усё гэта кідае выклік збалансаванаму дэмакратычнаму развіццю і дэмаграфічнай бяспецы.

Цяпер у краіне налічваецца 140 млн жанчын дзетароднага ўзросту, якія знаходзяцца ў шлюбе і ўжо маюць адно дзіця. Пасля таго як палітыка "адна сям`я - два дзіцяці" пачне дзейнічаць на поўную сілу, права нараджэння другога дзіцяці атрымаюць каля 90 млн жанчын.

Гэта не толькі стымулюе спажыванне на рынку жылля, сферу адукацыі, але і знізіць нагрузку з-за растучага старэння насельніцтва, а таксама будзе садзейнічаць росту працоўных рэсурсаў. Па прагнозе кітайскіх улад, пасля ўступлення ў поўную сілу палітыкі, што дазваляе ўсім кітайскім сем`ям мець дваіх дзяцей, значнага прыросту насельніцтва не чакаецца, да 2029 года яно дасягне сваёй пікавай велічыні - 1,45 млрд чалавек.

Пачатак дзеяння новай палітыкі не азначае змяненне праводзімай у Кітаі палітыкі планавага дзетараджэння ў якасці асноўнай дзяржаўнай палітыкі.

28 снежня 2015, Пекін
БЕЛТА - Сіньхуа
 
Дата публикации:28.12.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:725
 
Ключевые слова:
Китай Демография Население
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме