https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кінафестываль "Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць" пройдзе ў Мінску з 1 па 10 снежня


Пра гэта паведамілі ў Дэпартаменце грамадскай інфармацыі ААН у Беларусі.
Арганізатарамі фестывалю, які праводзіцца ўжо 8-ы раз, выступаюць Арганізацыя Аб`яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь і Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза.

У праграме фестывалю - 10 фільмаў, кожны з якіх расказвае аб каштоўнасці чалавечага жыцця, магчымасцях і правах жанчын і мужчын, людзей з рознымі поглядамі, сацыяльнымі статусамі, магчымасцямі і густамі.

Гледачы ўбачаць як ужо добра знаёмыя карціны - "Філадэльфія" Джонатана Дэмі, "А ў душы я танцую" Дэміэна О`Донэла, "Цэнтральны вакзал" Уолтэра Салеса, так і нядаўна створаныя - "Дыпан" Жака Адзіяра, "Manpower" Ноама Каплана, "Корса" Аксэлі Туаміваара і іншыя.

У кінафестывалі прымуць удзел фільмы ЗША, Бразіліі, Францыі, Фінляндыі, Англіі, Ізраіля, Даніі, Германіі, Швецыі, многія з іх маюць узнагароды міжнародных кінафестываляў або намінацыі прэстыжных прэмій.

"Мы лічым неабходным пастаянна гаварыць аб чалавечых правах і свабодах, таму што толькі такім чынам можна выхоўваць павагу і адказнае стаўленне адзін да аднаго, да краіны, да навакольнага свету, - адзначыў кіраўнік дэпартамента грамадскай інфармацыі Віктар Радзівіноўскі. - Правы на жыццё, свабоду, асабістую недатыкальнасць, роўнасць перад законам - свяшчэнныя і маючы адбыцца кінафестываль - добры спосаб прадэманстраваць іх каштоўнасць і тое, што за іх варта змагацца".

Усе кінапаказы бясплатныя. Кінафестываль "Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць" пройдзе ў кінатэатры "Перамога" (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 20). Пачатак сеансаў у 19.00, уваходныя білеты можна атрымаць у кінатэатры за гадзіну да пачатку сеанса.

У час кінафестывалю ў кінатэатры "Перамога" будзе дэманстравацца выстаўка, прысвечаная 70-годдзю ААН.

25 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.11.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:694
 
Ключевые слова:
Кинематограф Фэст культуры ООН Евросоюз Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме