https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памёр рэжысёр Эльдар Разанаў


Расійскі і савецкі кінарэжысёр Эльдар Разанаў памёр у ноч з 29 на 30 лістапада, паведамілі інфармагенцтвы.
Народны артыст СССР памёр у Маскве на 89-м годзе жыцця. За апошні год Эльдара Разанава неаднаразова шпіталізавалі, стан яго здароўя быў нестабільны. Апошні раз для абследавання ў адну з маскоўскіх клінік рэжысёра даставілі 21 лістапада.

Эльдар Разанаў па праву лічыцца класікам савецкага і расійскага кінематографа. Ён нарадзіўся 18 лістапада 1927 года ў Самары. Хутка сям`я пераехала ў Маскву. У 1950 годзе Эльдар Разанаў скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі. Пасля вучобы на працягу 5 гадоў ён працаваў у Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў.

У 1955 годзе Эльдар Разанаў прыйшоў працаваць у "Масфільм" і зняў сваю першую музычную камедыю "Карнавальная ноч" з Людмілай Гурчанка і Ігарам Ільінскім у галоўных ролях. Фільм меў аглушальны поспех.

У наступныя некалькі гадоў малады рэжысёр стварае стужкі, якія сталі залатым фондам савецкага кінематографа: "Дзяўчына без адраса" (1957), "Чалавек ніадкуль" (1961), "Гусарская балада" (1962), "Дайце кнігу скаргаў" (1964), "Сцеражыцеся аўтамабіля" (1966).

З сярэдзіны 70-х да пачатку 80-х Эльдар Разанаў працуе над фільмамі "Службовы раман", "Гараж", "Вакзал для дваіх", "Незвычайныя прыгоды італьянцаў у Расіі", "Пра беднага гусара закіньце слова".

У 80-90-я гады Эльдар Разанаў здымае "Жорсткі раманс", "Забытая мелодыя для флейты", "Дарагая Алена Сяргееўна", "Нябёсы запаветныя", "Прадказанне", "Прывітанне, дуралеі!", "Старыя клячы", "Ціхія віры".

У 2002 годзе Эльдар Разанаў становіцца прэзідэнтам Расійскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў "Ніка". Гэту пасаду ён займаў да 2007 года. Паралельна Разанаў прадаўжаў здымаць кіно.

У гэты перыяд выходзяць камедыя "Ключ ад спальні" паводле аднайменнага фарса Жоржа Фейдо, біяграфічная стужка "Андэрсен. Жыццё без кахання" і "Карнавальная ноч-2, або Праз пяцьдзясят гадоў".

За выдатныя кінематаграфічныя заслугі Эльдар Разанаў узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага сцяга (1969, 1977), Дзяржаўнай прэміяй СССР (1977), Дзяржаўнай прэміяй РСФСР імя братоў Васільевых (1979), ордэнам "Дружбы народаў", ордэнамі "За заслугі перад Айчынай" II і III ступеней (1996, 2008), французскімі ордэнам Ганаровага легіёна і ордэнам Мастацтваў і літаратуры.

30 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.11.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:807
 
Ключевые слова:
Эльдар Рязанов Кинематограф Некролого
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме