https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярод пацярпелых у выніку тэрактаў у Парыжы, якія адбыліся ў ноч з 13 на 14 лістапада, ёсць грамадзянін Беларусі


Аб гэтым паведаміла беларускае МЗС на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Твітэр".
"Ёсць звесткі, што сярод пацярпелых у выніку тэракту ў Парыжы адзін грамадзянін Беларусі. Яму аказваецца меддапамога, пагрозы жыццю няма", — адзначаецца ў паведамленні. 

"Праводзіцца праверка. Чакаем афіцыйных даных французскага боку", — удакладняе беларускае МЗС. 

Знешнепалітычнае ведамства апублікавала тэлефон для экстраннай сувязі з пасольствам у Францыі: +33609784140. Тэлефанаваць могуць толькі грамадзяне, родныя якіх знаходзяцца ў Парыжы і не выходзяць на сувязь. Тэлефон гарачай лініі прэфектуры Парыжа для турыстаў +33(0)145558000. 

МЗС "рэкамендуе грамадзянам нашай краіны, што знаходзяцца ў Францыі, выконваць указанні улад і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі ў Беларусі". Пасольства ў Парыжы працягвае адсочваць сітуацыю. 

Паводле апошніх даных, у выніку атак тэрарыстаў з "Ісламскай дзяржавы" ў ноч на 14 лістапада ў розных раёнах французскай сталіцы загінула больш за 150 і паранена больш як 200 чалавек. У краіне ўведзена надзвычайнае становішча, адноўлены пагранічны кантроль, аднак авія- і чыгуначныя зносіны не спынены. 

Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду, французскаму народу, родным і блізкім загінулых і пацярпелых у сувязі з серыяй тэрактаў у Парыжы.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 лістапада 2015
 
Дата публикации:14.11.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:624
 
Ключевые слова:
Париж Теракт Франция Терроризм Исламское государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме