https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская дэлегацыя адпраўляецца ў Сафію на дзіцячае "Еўрабачанне"


Беларуская дэлегацыя на чале з каардынатарам праектаў Белтэлерадыёкампаніі і Еўрапейскага вяшчальнага саюза Вольгай Саламахай 14 лістапада адпраўляецца ў Сафію на міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2015".
Беларусь на конкурсе будзе прадстаўляць 13-гадовы Руслан Асланаў з Мінскага раёна, які выканае песню "Чараўніцтва". Руслан спявае з шасці гадоў, займаецца ў студыі Play Studio. Удзельнічаў у конкурсе "Дзіцячая Новая хваля" (3-е месца) і ўкраінскай версіі шоу "Голас. Дзеці". 

Як паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, у склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі мама Руслана Асланава, прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, вакальны прадзюсар Вольга Драздова, урач-фаніятр Наталля Канойка, мастак-стыліст Жанна Лявонава, а таксама Валерыя Драбышэўская, якая ў фінале конкурсу абвесціць вынікі галасавання ад Беларусі. 

У Сафію беларуская каманда вязе промапрадукцыю, у тым ліку дызайнерскі буклет, у камплект якога ўваходзіць дыск з конкурснай кампазіцыяй Руслана Асланава "Чараўніцтва", фірменныя паштоўкі, а таксама падарункі для прадстаўнікоў ЕВС, кіраўнікоў дэлегацый, канкурсантаў і каментатараў. 

16 лістапада Руслан Асланаў правядзе першую індывідуальную рэпетыцыю на сцэне канцэртна-спартыўнага комплексу "Арэна Армеец Сафія". Беларускага выканаўца чакаюць серыя інтэрв`ю, здымкі візітоўкі, запіс агульнай песні разам з іншымі ўдзельнікамі конкурсу, экскурсіі па Сафіі. 

Усяго на дзіцячым "Еўрабачанні-2015" выступяць маладыя выканаўцы з 17 краін — удзельніц ЕВС, а таксама прадстаўнік Аўстраліі, якая сёлета дэбютуе на конкурсе. 

Фінал конкурсу адбудзецца 21 лістапада. У канцэртна-спартыўным комплексе "Арэна Армеец Сафія" шоу будуць глядзець прыкладна восем тысяч чалавек. Прамую трансляцыю дзіцячага "Еўрабачання-2015" будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24". Каментаваць конкурс будзе спецыяльны карэспандэнт аддзела замежнай інфармацыі Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Анатоль Ліпецкі.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 14 лістапада 2015
 
Дата публикации:14.11.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:853
 
Ключевые слова:
Евровидение-2015 Конкурс Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме