https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш як 800 тыс. чалавек у гэтым годзе запрасілі статус бежанца ў краінах Еўропы


Аб гэтым паведаміла газета Times са спасылкай на даныя Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ).
Больш як 800 тыс. чалавек у гэтым годзе падалі прашэнні аб прадастаўленні ім статусу бежанца ў краінах Еўропы, што ў два разы перавышае паказчык мінулага года.  

"Агульная колькасць заявак на атрыманне статусу бежанца ў 38 еўрапейскіх краінах у сярэднім у гэтым годзе вагаецца ад 60 да 115 тыс. у месяц. У мінулым годзе са студзеня па жнівень у прадастаўленні прыстанішча ў Еўропе мелі патрэбу 397 тыс. чалавек, за аналагічны перыяд гэтага года з такім патрабаваннем да ўладаў еўрапейскіх дзяржаў звярнуліся ўжо 834 тыс. чалавек", - інфармавалі ва УВКБ.

Большасць жадачых атрымаць статус бежанца ў найбольш развітых краінах Еўрасаюза з`яўляюцца грамадзянамі Сірыі, Афганістана і Ірака. Вялікая колькасць прашэнняў паступае ад працоўных мігрантаў з Албаніі. "Пераважная большасць бежанцаў, якія ёсць у свеце, знаходзяцца не ў Еўропе. Але вельмі важна, каб такія багатыя краіны, як Злучанае Каралеўства, зрабілі тое нямногае, што дасць магчымасць забяспечыць абарону для людзей, якія былі вымушаны бегчы ад канфліктаў і праследаванняў", - сказаў прадстаўнік незалежнай дабрачыннай арганізацыі Refugee Action Пол Хук.

Прэм`ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран раней заявіў, што яго краіна мае намер прыняць да канца года тысячу бежанцаў.

Усяго каралеўства абавязалася рассяліць на сваёй тэрыторыі да 2020 года 20 тыс. чалавек, гнаных вайной. Ён таксама падкрэсліў, што палітыка ўрада Вялікабрытаніі будзе накіравана на скарачэнне прытоку мігрантаў у краіну.

"Я хачу, каб узровень міграцыі падаў. Менавіта таму мы прынялі ўсе меры, якія ў нас ёсць. Мы павінны яшчэ шмат зрабіць. Гэта сістэма не працавала да цяперашняга часу, паколькі вялікая колькасць мігрантаў прыбывалі з краін ЕС", - адзначыў Дэвід Кэмеран.

29 кастрычніка 2015, Лондан
БЕЛТА - ТАСС
 
Дата публикации:29.10.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:975
 
Ключевые слова:
Нелегальная миграция Беженцы Права человека Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме