https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь стала ўдзельніцай праекта ЕС і Савета Еўропы па аднаўленні гістарычных гарадоў


Праект COMUS арыентаваны на рэвіталізацыю (аднаўленне) малых гістарычных гарадоў з прыцягненнем маштабных інвестыцый як унутры краіны, так і за яе межамі.
Беларусь далучылася да сумеснага праекта Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы "Удзел грамадства ў аднаўленні гістарычных гарадоў" (COMUS), падпісаўшы пратакол аб супрацоўніцтве сёння ў Тбілісі, дзе праходзіць установачнае пасяджэнне II Праграмы Еўрапейскага саюза ў сферы культуры "Усходняга партнёрства".

Дакумент падпісаў намеснік міністра культуры Беларусі Аляксандр Яцко. 

Удзельнікамі гэтага праекта з`яўляюцца шэсць краін: Беларусь, Украіна, Малдова, Азербайджан, Арменія, Грузія. Кожная краіна вызначыла гістарычны горад, які стане пляцоўкай для сустрэч экспертаў, арганізацыі семінараў, майстар-класаў замежных спецыялістаў.

У Беларусі гістарычным горадам як пілотны выбраны Мсціслаў. На працягу 2015-2016 года сюды будуць прыязджаць замежныя спецыялісты, дзяліцца вопытам, практычнымі напрацоўкамі.

Удзельнікамі такіх мерапрыемстваў змогуць таксама стаць спецыялісты іншых рэгіёнаў Беларусі, якія атрымаюць магчымасць пераймаць вопыт найноўшай практыкі кіравання малымі гістарычнымі гарадамі. "Праект цікавы не толькі для асобнага горада, але і для іншых, паколькі дае дадатковыя веды па распрацоўцы бізнес-планаў у адпаведнасці з патрабаваннямі еўрапейскіх фінансавых устаноў, што дадуць магчымасць нам удзельнічаць у іншых мерапрыемствах, накіраваных на выдзяленне грантаў для правядзення мерапрыемстваў у галіне культуры" , - адзначыў Аляксандр Яцко.

18 верасня 2015, Тбілісі
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.09.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:812
 
Ключевые слова:
Историческое наследие Сохранение городов Совет Европы Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме