https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Саміты БРІКС і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва пройдуць 8-10 ліпеня ва Ўфе


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Расіі.
На сустрэчы лідараў краін БРІКС будуць абмяркоўвацца пытанні палітычнай каардынацыі і глабальнага кіравання, праблемы забеспячэння ўстойлівага развіцця, шляхі пашырэння ўзаемадзеяння ў рамках аб`яднання. Адбудзецца абмен меркаваннямі аб перспектывах дзейнасці Новага банка развіцця БРІКС і Пула ўмоўных валютных рэзерваў. Праграмай мерапрыемстваў прадугледжваецца таксама пасяджэнне ў фармаце "аўтрыч" з удзелам кіраўнікоў дзяржаў БРІКС, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і Еўразійскага эканамічнага саюза, сустрэча з прадстаўнікамі Дзелавога савета БРІКС. Па выніках саміту запланавана прыняцце шэрага дакументаў.

У парадку дня Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва - пытанні далейшага развіцця арганізацыі, умацавання яе ролі на міжнароднай арэне, паглыблення каардынацыі па актуальных сусветных і рэгіянальных праблемах.

Лідарам трэба будзе зацвердзіць значны набор дакументаў, у тым ліку стратэгію развіцця да 2025 года. Чакаецца таксама рашэнне аб пачатку працэдуры прыёму ў члены арганізацыі Індыі і Пакістана.

Па выніках саміту будзе падпісана Уфімская дэкларацыя.

На палях мерапрыемстваў ва Уфе запланаваны двухбаковыя сустрэчы Уладзіміра Пуціна з кіраўнікамі замежных дзяржаў - удзельнікамі самітаў БРІКС і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

6 ліпеня 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:06.07.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1006
 
Ключевые слова:
Саммит БРИКС Шанхайская организация Индия Пакистан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме