https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фотавыстаўка БЕЛТА азнаёміць жыхароў Ізраіля з ваеннымі гадамі і сучасным жыццём Беларусі


Фотавыстаўка будзе складацца з дзвюх частак - "Перамога - адна на ўсіх" і "Беларусь - зямля пад белымі крыламі".
Першая частка экспазіцыі раскажа аб такіх значных падзеях у гісторыі беларускага народа, як аперацыя "Баграціён", вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама прадставіць сучасныя фота ўдзельнікаў ВАВ.

Другая экспазіцыя "Беларусь - зямля пад белымі крыламі" прысвечана сучаснаму жыццю рэспублікі і яе дасягненням. У прыватнасці, наведвальнікі могуць убачыць многія выдатныя мясціны Беларусі, у тым ліку Налібоцкую і Белавежскую пушчы, Мірскі замак, Аўгустоўскі канал, Браслаўскія азёры. На фота таксама будуць прадстаўлены нацыянальныя абрады і святы, дасягненні прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

Афіцыйна выстаўка адкрыецца 24 чэрвеня ў памяшканнях культурнага цэнтра "Энаў" пры мэрыі Тэль-Авіва (пройдзе тут па 3 ліпеня). Ва ўрачыстай цырымоніі прымуць удзел прадстаўнікі ізраільскай палітычнай эліты, дыпламатычнага корпуса, аб`яднанняў ветэранаў вайны, СМІ і мясцовай грамадскасці. Потым экспазіцыя праедзе па найбольш буйных гарадах Ізраіля.

Падрыхтавала выстаўку РУП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" ва ўзаемадзеянні з пасольствам Беларусі ў Ізраілі. Экспазіцыя прысвечана Дню Незалежнасці Беларусі і 70-годдзю Перамогі ў ВАВ.

23 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.06.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:806
 
Ключевые слова:
Фотография Выставка Израиль Великая Отечественная война 70-летие Победы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме