https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


АБСЭ: Украінскія законы аб дэкамунізацыі могуць пагражаць свабодзе слова


Пра гэта ідзе гаворка ў прэс-рэлізе АБСЭ, разьмешчаным на сайце арганізацыі.
«Поўнасьцю паважаючы часта складаны і балючы характар гістарычнай дыскусіі і яе ўплыву на грамадзтва, мушу адзначыць, што агульныя і цьмяныя фармулёўкі, які абмяжоўваюць выказваньне меркаваньняў пра мінулыя падзеі і людзей, могуць лёгка прывесьці да падаўленьня палітычных, вострых і крытычных выказваньняў, асабліва ў сродках масавай інфармацыі» — напісала Дуня Міятавіч, прадстаўнік АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ.

15 траўня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў гэтак званыя законы аб дэкамунізацыі: «Аб асуджэньні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Ўкраіне і забароне прапаганды іх сымболікі»; «Пра доступ да архіваў рэпрэсіўных органаў камуністычнага таталітарнага рэжыму 1917-1991 гадоў»; «Аб увекавечаньні перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне 1939-1945 гадоў»; «Аб прававым статусе і памяці змагароў за незалежнасьць Украіны ў ХХ стагодзьдзі».

«СМІ зьяўляюцца жыцьцёва важным элемэнтам здаровай дэмакратыі і іх роля павінна шанавацца ва ўсе часы. Спрэчная інфармацыя і патэнцыяльна праблематычныя выказваньні не павінны забараняцца, а наадварот, яны павінны вырашацца ў адкрытай дыскусіі» — лічыць Міятавіч.

Уведзеныя ў жыцьцё законы, сярод іншага, забараняюць савецкую сымболіку і асуджаюць камуністычны рэжым, адкрываюць архівы савецкіх спэцслужбаў і прызнаюць змагарамі за незалежнасьць Украіны УПА. Законы былі прынятыя Вярхоўнай Радай у красавіку.​

Радыё Свабода, 20 траўня 2015
 
Дата публикации:20.05.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1198
 
Ключевые слова:
Украина Декоммунизация Нацизм Права человека Символика Вторая мировая война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме