https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская чыгунка вывучае зацікаўленасць грузаадпраўнікаў у дастаўцы грузаў у кантэйнерах з Польшчы ў СНД і Кітай


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе чыгункі.
Беларуская чыгунка вывучае зацікаўленасць грузаадпраўнікаў у арганізацыі новага праекта па дастаўцы грузаў у кантэйнерах з Польшчы ў СНД і Кітай і прапаноўвае ўзяць удзел у анкетаванні, 

Беларуская чыгунка праводзіць работу па арганізацыі новага праекта прамой дастаўкі грузаў у кантэйнерах з порта Гданьск (Польшча) да кантэйнернага тэрмінала Калядзічы (Беларусь), а таксама з порта Гданьск транзітам па Беларусі ў Расію, Казахстан, Кітай і іншыя краіны.

"З мэтай паляпшэння якасці транспартна-лагістычных паслуг, а таксама фарміравання пры рэалізацыі праекта аптымальных тарыфных умоў" Беларуская чыгунка прапаноўвае прадпрыемствам прайсці анкетаванне на сайце.

"Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу перавозкам грузаў прамымі спецыялізаванымі паскоранымі кантэйнернымі цягнікамі. Найважнейшымі перавагамі такіх перавозак з`яўляюцца памяншэнне часу і кошту дастаўкі грузу, скарачэнне дакументаабароту, адсутнасць неабходнасці прыцягнення дадатковага транспарту", — адзначыла прэс-служба. 

Порт Гданьск размешчаны ў цэнтральнай частцы паўднёвага ўзбярэжжа Балтыйскага мора і з`яўляецца важным звяном, якое спалучае Скандынаўскія краіны з Паўднёва-Усходняй Еўропай. Па выніках 2014 года перавалка грузаў праз порт Гданьск склала 32,3 млн. тон, што перавысіла ўзровень 2013 года на 6,6%.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 сакавіка 2015
 
Дата публикации:21.03.2015
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:1060
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Контейнерные перевозки Транзит Польша Китай Казахстан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме