Кіраўнік СААЗ падчас свайго трохдзённага візіту ў Бразілію назваў успышку дэнге ў краіне сур’ёзнай праблемай і звязаў яе з кліматычнай з’явай Эль-Ніньё. Ён таксама адзначыў, што ў 2023 годзе ліхаманка дэнге забрала жыцці 5 тыс. чалавек ва ўсім свеце.
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя Бразіліі, у 2023 годзе ў паўднёваамерыканскай краіне зарэгістравана больш за 1,6 млн выпадкаў заражэння дэнге і 1094 смяротных зыходу. Гэта рэкордны паказчык.
У матэрыяле выдання тлумачыцца, што кліматычны феномен Эль-Ніньё ўплывае на ўмовы надвор’я і спрыяе павышэнню тэмпературы як на сушы, так і ў акіяне, што прыводзіць да распаўсюджвання камароў Aedes aegypti, якія з’яўляюцца пераносчыкамі ліхаманкі дэнге.
У пачатку лютага BBC паведамляла, што ўлады бразільскага горада Рыа-дэ-Жанейра напярэдадні карнавалу абвясцілі надзвычайную сітуацыю ў галіне аховы здароўя, спрабуючы стрымаць распаўсюджванне ліхаманкі.
Ліхаманка дэнге — вірусная інфекцыя, якая перадаецца людзям ад камароў. Хвароба патрапіла ў Бразілію ў канцы XIX стагоддзі з Паўднёваўсходняй Азіі. У цяжкіх выпадках дэнге можа прывесці да смяротнага зыходу. Да з’яўлення вакцыны адзіным эфектыўным сродкам прафілактыкі хваробы лічылася барацьба з месцамі пасялення яе пераносчыкаў — камароў.
Звязда, 8 лютага 2024