https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністры замежных спраў Украіны, Расіі, Германіі і Францыі 9 студзеня абмяркуюць дзейнасць трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе


Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Твітэр" палітычны дырэктар МЗС Украіны Аляксей Макееў паводле вынікаў перамоў на ўзроўні палітдырэктараў знешнепалітычных ведамстваў чатырох краін, што прайшлі 5 студзеня ў Берліне.
Міністры замежных спраў Украіны, Расіі, Германіі і Францыі 9 студзеня абмяркуюць дзейнасць трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе, а менавіта "прагрэс у кансультацыях з Данецкам і Луганскам".

Паводле слоў Макеева, міністры могуць пагутарыць па тэлефоне. Яшчэ адной тэмай размовы стане падрыхтоўка дакумента для сустрэчы чатырох прэзідэнтаў у Астане 15 студзеня, якую 29 снежня анансаваў кіраўнік украінскай дзяржавы Пётр Парашэнка.

Макееў таксама паведаміў, што трохбаковая кантактная група (Украіна — АБСЕ — Расія) "збярэцца і правядзе кансультацыі з Данецкам і Луганскам, каб пацвердзіць мінскія дамоўленасці". Дату сустрэчы дыпламат не назваў. Апошні раз група збіралася ў Мінску 24 снежня. Сустрэча, запланаваная на 26 снежня, не адбылася.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 6 студзеня 2015
 
Дата публикации:06.01.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:811
 
Ключевые слова:
Украина Переговоры Сепаратизм Донбасс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме