https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам ва Узбекістан


Прэзідэнт Беларусі прыбыў з афіцыйным візітам ва Узбекістан. Самалёт кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў Міжнародным аэрапорце імя Іслама Карымава.
Каля трапа беларускага лідара сустракалі прэм`ер-міністр Узбекістана Абдула Арыпаў, міністр замежных спраў Бахтыёр Саідаў, выконваючы абавязкі хакіма (мэра) Ташкента Шаўкат Умурзакаў і міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, які прыбыў напярэдадні.

У Ташкенце Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым. У цэнтры ўвагі кіраўнікоў дзяржаў будуць пытанні паглыблення міждзяржаўных адносін, інтэнсіфікацыя гандлёва-эканамічнага і культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння.

"Асаблівую ўвагу бакі ўдзеляць развіццю кааперацыйных сувязей у розных галінах прамысловасці, супрацоўніцтву ў сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі і турызме", - паведаміла прэс-служба Прэзідэнта Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў таксама абмяркуюць рэгіянальны і сусветны парадак дня, узаемадзеянне дзвюх краін у інтэграцыйных структурах і на міжнароднай арэне.

Напярэдадні візіту беларускага Прэзідэнта ў Ташкенце прайшоў другі Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. На ім бакі заключылі звыш 20 кантрактаў і пагадненняў на агульную суму $80 млн.

Прэзідэнт Беларусі наведваў Узбекістан з афіцыйнымі візітамі ў 1994 і 2018 гадах, з рабочымі - у 2016-м (двойчы) і 2022-м. У 2014 і 2019 гадах адбыліся афіцыйныя візіты Прэзідэнта Узбекістана ў Беларусь.

За 2018-2022 гады тавараабарот паміж краінамі павялічыўся ў 3,2 раза. У 2023 годзе аб`ём узаемнага гандлю вырас яшчэ на 12 працэнтаў і перавысіў $565 млн.

Беларусь і Узбекістан падрыхтавалі дарожную карту развіцця супрацоўніцтва на 2024-2025 гады. Як расказаў віцэ-прэм`ер Леанід Заяц, у яе аснову пакладзена амаль сотня экспартных і інвестыцыйных праектаў больш як на $1 млрд.

7 лютага 2024, Ташкент
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.02.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:173
 
Ключевые слова:
Узбекистан Сотрудничество Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме