https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Самалёт Air Algerie разбіўся ў раёне сталіцы Нігера


Самалёт Air Algerie, які сёння прапаў з радараў, упаў каля сталіцы Нігера - горада Ніямей, паведамляюць інфармагенцтвы.
Раней паведамлялася, што самалёт выконваў рэйс AH5017 з Уагадугу ў Алжыр. Сувязь з лайнерам была страчана праз 50 мінут пасля ўзлёту з аэрапорта ў сталіцы Буркіна-Фасо. Паводле непацверджаных даных, на борце самалёта A320 знаходзіліся 110 пасажыраў і шэсць членаў экіпажа.

Agence France-Presse цытуе крыніцу ў кампаніі Air Algeria: "Самалёт быў каля граніцы з Алжырам, калі экіпаж папрасіў змяніць курс з-за дрэннай бачнасці, каб пазбегнуць рызыкі сутыкнення з іншым самалётам, які ляцеў з Алжыра ў Бамако. Сувязь з авіялайнерам прапала пасля таго, як ён змяніў курс".

У Алжыры створаны крызісны цэнтр па расследаванні абставін трагедыі.

Авіялайнер A320 умяшчае да 135 пасажыраў. Рэйс AH5017 з Уагадугу ў Алжыр ён выконвае чатыры разы на тыдзень, час палёту - чатыры гадзіны.

24 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.07.2014
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:886
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Катастрофа Air Algeria
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме