https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вярхоўная рада Украіны на пасяджэнні 31 ліпеня не падтрымала адстаўку прэм`ер-міністра Арсенія Яцанюка


Як паведамляе агенцтва УНІАН, у падтрымку яго адстаўкі прагаласавалі ўсяго 16 народных дэпутатаў з 311, зарэгістраваных у сесійнай зале.
У прыватнасці, за адстаўку Яцанюка прагаласавалі два дэпутаты ад Партыі рэгіёнаў і 14 — ад пазафракцыйных.

Перад галасаваннем прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, які прысутнічаў на пасяджэнні парламента, заклікаў народных дэпутатаў выказаць вотум даверу ўраду. Ён адзначыў, што "сёння нікому не лёгка — ні прэм`ер-міністру, які бярэ на сябе вялікую частку адказнасці, ні парламентарыям, прэзідэнту таксама не лёгка".

"Але значна цяжэй сёння ўкраінскім героям, якія абараняюць гонар, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт нашай дзяржавы", — сказаў Парашэнка. Ён падкрэсліў, што сёння Украіне "трэба адзінства". "Нам патрэбен надзейны ўрад, і я ўпэўнены ў тым, што на сённяшні дзень наша сумеснае і эфектыўнае супрацоўніцтва прэзідэнта, урада і Вярхоўнай рады абавязкова будзе плённым", — сказаў ён.

Таксама паведамляецца, што Вярхоўная рада прыняла прапанаваныя ўрадам змяненні ў дзяржаўны бюджэт і Падатковы кодэкс.

Нагадаем, Арсеній Яцанюк пайшоў у адстаўку 24 ліпеня, адпрацаваўшы на пасадзе прэм`ер-міністра менш як пяць месяцаў. Прычынай ён назваў распад кіруючай кааліцыі, з якой выйшлі фракцыі "УДАР" і "Свабода", і нежаданне дэпутатаў падтрымліваць прапановы ўрада. В.а. прэм`ер-міністра быў прызначаны віцэ-прэм`ер — міністр рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Гройсман.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 31 ліпеня 2014
 
Дата публикации:31.07.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1087
 
Ключевые слова:
Украина Парламент Арсений Яценюк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме