https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Выканкам СНД паступіла нота аб складанні старшынства Украіны ў Садружнасці


Аб гэтым паведаміў 20 сакавіка журналістам у Мінску выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
Нота аб складанні старшынства Украіны ў СНД ужо паступіла ў Выканаўчы камітэт СНД, паведаміў 20 сакавіка журналістам у Мінску выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў перад пачаткам пасяджэння Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД. Паводле яго слоў, часова функцыі старшынства Украіны ў СНД возьмуць на сябе Беларусь і Казахстан.

Што да запланаваных на гэты год ва Украіне мерапрыемстваў па лініі СНД, то, як паведаміў пастаянны паўнамоцны прадстаўнік гэтай краіны Іван Бунечка, планы будуць скарэктаваныя. Ад правядзення саміх мерапрыемстваў Украіна не адмаўляецца, але новая краіна-старшыня можа прапанаваць іншыя месцы іх правядзення, сказаў ён. У прыватнасці, адзначыў украінскі дыпламат, у Ялце планаваўся эканамічны форум, але як гэта можна зрабіць "на акупаванай тэрыторыі", Бунечка не ўяўляе.

"Нягледзячы на ўсе цяжкасці, СНД функцыянуе. Мы перажываем за Украіну", — заявіў Лебедзеў. Паводле яго слоў, краіны СНД заўсёды лічылі і лічаць Украіну неад`емнай часткай Садружнасці.

Лебедзеў нагадаў, што рашэнне аб старшынстве Украіны ў СНД у 2014 годзе было прынята аднагалосна на саміце Садружнасці ў кастрычніку 2013 года. Ён сказаў, што дзяржавы СНД "аказвалі пастаянную падтрымку Украіне", і нагадаў пра дамоўленасці, дасягнутыя 15 снежня 2013 года ў Маскве, наконт выдзялення Украіне крэдыту ў 15 млрд. долараў і зніжэння для яе цаны на газ.

"Выканкам СНД у меру сваёй кампетэнцыі і адказнасці садзейнічаў у вырашэнні праблем, якія ўзніклі ў сувязі з падзеямі ва Украіне, — заявіў Лебедзеў. — Мы з глыбокім шкадаваннем успрынялі рашэнне аб спыненні старшынства Украіны ў СНД. Але мы разумеем, што цяперашняя ўнутрыпалітычная сітуацыя робіць вельмі складаным старшынства Украіны ў Садружнасці".

Нагадаем, 19 сакавіка дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі ўкраінскага МЗС Яўген Перабійніс паведаміў аб рашэнні Украіны спыніць сваё старшынства ў СНД у сувязі з тым, што некаторыя дзяржавы — члены СНД "падтрымалі анексію Крыма Расіяй". Вечарам у сераду Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прыняў рашэнне пра выхад краіны з СНД.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 20 сакавіка 2014
 
Дата публикации:20.03.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1149
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме