https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржавам — удзельніцам СНД трэба распрацаваць і прыняць Пагадненне аб каардынацыі міждзяржаўных адносін у галіне фундаментальных даследаванняў на тэрыторыях краін Садружнасці


Да такой высновы прыйшлі члены рабочай групы па разглядзе пытанняў гарманізацыі прававой базы супрацоўніцтва ў галіне фундаментальных даследаванняў падчас свайго пасяджэння 15—16 траўня ў Мінску.
Як паведамляе прэс-служба Выканаўчага камітэта СНД, на думку рабочай групы, падобнае Пагадненне будзе спрыяць далейшаму развіццю агульнай навуковай прасторы краін Садружнасці, гарманізацыі прававой базы супрацоўніцтва ў галіне фундаментальных даследаванняў, а таксама эфектыўным вырашэнні праблем фундаментальнай і прыкладной навукі на прасторы СНД у цэлым.

Было вырашана прапанаваць разгледзець мэтазгоднасць падрыхтоўкі праекта Пагаднення на чарговым пасяджэнні Савета па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі.

Акрамя таго, падчас пасяджэння спецыялісты адзначылі важнасць завяршэння працы па стварэнні Міждзяржаўнага фонду навуковых даследаванняў дзяржаў — удзельніц Садружнасці. Выніковыя матэрыялы сустрэчы рабочай групы будуць накіраваныя членам Савета па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі.

Нагадаем, рабочая група па разглядзе пытанняў гарманізацыі прававой базы супрацоўніцтва ў галіне фундаментальных даследаванняў была ўтворана ў межах Савета па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі краін СНД. У яе функцыі ўваходзіць акумуляцыя і абмеркаванне адпаведных прапаноў ад дзяржаў для далейшага іх унясення на разгляд на пасяджэннях Савета.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 18 траўня 2014
 
Дата публикации:18.05.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:871
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Исследования Наука Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме