https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Жылы дом беларускай вытворчасці прэзентаваны на выстаўцы ў Парыжы


Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.
Жылы дом беларускай вытворчасці прадстаўлены на міжнароднай выстаўцы "Фуар дэ Пары", якая па 11 траўня праходзіць у Парыжы.

На выстаўцы прэзентаваны дом, які зроблены шклоўскім філіялам "Домабудаванне" Завода газетнай паперы. Гэты парыжскі кірмаш з`яўляецца буйнейшым выставачным мерапрыемствам Францыі, у якім прымаюць удзел каля 25 краін і наведваюць амаль 700 тыс. чалавек.

Прэзентацыя арганізавана французскай кампаніяй "Робінвуд" пры падтрымцы беларускага пасольства ў Францыі. Больш як 300 жыхароў Францыі ў час наведвання выказалі патэнцыяльную зацікаўленасць набыццём дамоў беларускай вытворчасці.

Экспазіцыю наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка. У час яго сустрэчы з дырэктарам кампаніі "Робінвуд" Іванам Важэлем, які з`яўляецца віцэ-прэзідэнтам Франка-беларускага бізнес-клуба, былі абмеркаваны перспектывы паставак беларускай прадукцыі на французскі і іспанскі рынкі. Бакі абмяняліся думкамі аб плануемых бізнес-клубам праектах у сферы развіцця беларуска-французскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

8 траўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.05.2014
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:1181
 
Ключевые слова:
Строительство Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме