Пастаўкі ў Азію выраслі ў 1,4 разы, тут актыўна прыбаўляе кітайскі рынак, за тры гады продажы харчавання павялічыліся ўтрая. Рост экспарту на лацінаамерыканскі рынак — больш чым у два разы.
Як адзначылі ў Мінэканомікі, цяпер асвойваецца і новы для Беларусі Афрыканскі рэгіён. Базавыя краіны, з якіх будуць стартаваць пастаўкі, ужо вызначаны, гэтак жа як і канкрэтныя тавары.
Звязда, 23 студзеня 2024