https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Літва і Польшча правядуць вучэнні ў Сувалкскім калідоры


Папярэдне манеўры ваенных дзвюх краін запланаваны на красавік, якія сілы ў іх будуць удзельнічаць – пакуль што невядома.
Літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа заявіў, што Літва і Польшча збіраюцца правесці ў красавіку бягучага года ваенныя вучэнні на мяжы дзвюх краін – у Сувалкскім калідоры, перадае LRT.

"Я вельмі рад, што прэзідэнт Польшчы з энтузіязмам адрэагаваў на прапанову правесці сумесныя вучэнні на ўчастку, які называецца Сувалкскі калідор. Мы ўжо гаворым аб канкрэтнай даце, магчыма, гэта адбудзецца ў красавіку", - сказаў ён пасля сустрэчы з польскім калегам у Вільнюсе.

У сваю чаргу Анджэй Дуда паведаміў, што Сувалкскі калідор – гэта рэгіён, які патрабуе асаблівай увагі і асаблівага маніторынгу, паколькі ён адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні еўрапейскай бяспекі.

Апошні раз Літва і Польшча праводзілі сумесныя ваенныя вучэнні ў Клайпедзе ў пачатку ліпеня 2023 года, у іх удзельнічалі сілы спецыяльных аперацый, якія адпрацоўвалі абарону крытычна важнай інфраструктуры партовага горада.

Калідор

Сувалкскім калідорам называюць участак у раёне горада Сувалкі, які знаходзіцца на паўночным усходзе Польшчы. Ён размешчаны паміж Калінінградскай вобласцю РФ і беларускай Гродзенскай. Яго працягласць складае каля 100 кіламетраў.

Літоўскія ўлады перыядычна заяўляюць аб пагрозе на гэтым участку: у выпадку яго перакрыцця рэспубліка апынецца ў ізаляцыі ад партнёраў па блоку НАТА.

У той жа час у Расіі і Беларусі адзначалі, што на гэтыя тэрыторыі планаў не маюць. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Мінску калідор "тысячу гадоў не патрэбен". Кіраўнік Калінінградскай вобласці Антон Аліханаў падкрэсліваў, што Сувалкскі калідор нікому не цікавы, а заявы аб пагрозе – гэта афіцыйная НАТАўская міфалогія, каб абгрунтаваць размяшчэнне ваенных баз ЗША ў Літве і Польшчы.

Мінск, 23 студзеня 2024
Sputnik
 
Дата публикации:23.01.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:229
 
Ключевые слова:
Литва Польша Военные учения Сувалкі Каралевец Гродна
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме