https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь выйшла ў сусветныя лідары па аб`ёме непажаданых паведамленняў (спаму), што рассылаюцца па электроннай пошце, і абагнала ЗША


Пра гэта гаворыцца ў блогу кампаніі Appriver, якая спецыялізуецца на барацьбе са спамам.
Appriver піша, што істотны рост спаму з Беларусі пачаўся 13 красавіка 2013 года — штодзённа стала прыходзіць больш як 12 мільёнаў непажаданых рэкламных паведамленняў. Для параўнання: у пачатку 2013 года гэты паказчык складаў два мільёна паведамленняў у дзень. На працягу паўтара месяца назіранняў спецыялісты Appriver не заўважылі істотнага зніжэння патоку спаму з Беларусі. Пры гэтым доля спаму ў агульным аб`ёме электроннай карэспандэнцыі Беларусі дасягнула 99%.

Як правіла, рэкламныя паведамленні, што паступаюць з беларускіх сервераў, утрымліваюць кароткі тэкст і спасылку на той ці іншы сайт. Спасылкі часта вядуць на непрацоўныя сайты або старонкі фармацэўтычных кампаній, якія прадаюць лекі. У рэдкіх выпадках па спасылках распаўсюджваецца шкоднага праграмнае забеспячэнне.

З 13 красавіка з Беларусі паступіла больш як 550 млн. спам-паведамленняў, тады як з ЗША — ранейшага лідара па аб`ёме непажаданай карэспандэнцыі — 447 млн., паведамляе Appriver. Усяго на долю Беларусі прыпадае 16,3% сусветнага аб`ёму спаму, на долю ЗША — 15,1%, прыблізна 8% спаму адпраўляецца з тэрыторыі Украіны, 5,8% — з Кітая.

У паведамленні ўказана, што раней Беларусь не фігуравала ў ліку краін, вядомых павышанай актыўнасцю спамераў.

БелаПАН
Мінск, 2 чэрвеня 2013
 
Дата публикации:02.06.2013
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:1286
 
Ключевые слова:
Спам Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме