https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Алена Ланская заняла 16-е месца ў фінале "Еўрабачання-2013"


Перамогу атрымала 20-гадовая датчанка Эмілі дэ Форэст з кампазіцыяй Only Teardrops ("Толькі кроплі слёз").
Прадстаўніца Беларусі Алена Ланская заняла 16-е месца ў фінале міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2013", які прайшоў у ноч на 19 мая ў шведскім Мальмё.

Данія атрымала 281 ачко. У першую пяцёрку ўвайшлі таксама Азербайджан (234), Украіна (214), Нарвегія (191) і Расія (174).

На рахунку Ланской, якая выступала восьмай сярод 26 удзельнікаў фіналу з песняй Solayoh, 48 балаў: 12 — ад Украіны (першае месца), 7 — ад Азербайджана (чацвёртае), па 5 — ад Арменіі, Грузіі і Македоніі (шостае), 4 — ад Малдовы (сёмае), па 3 — ад Ізраіля і Чарнагорыі (восьмае), 2 — ад Мальты (дзявятае), па 1 — ад Грэцыі і Літвы (дзясятае).

Ад астатніх 27 краін спявачка не атрымала ніводнага ачка, у тым ліку ад Расіі, Латвіі, Сербіі, Балгарыі і Эстоніі.

Беларускія гледачы і журы аддалі 12 ачкоў Украіне, 10 — Азербайджану, 8 — Расіі, 7 — Мальце, 6 — Грэцыі, 5 — Літве, 4 — Малдове, 3 — Нарвегіі, 2 — Арменіі, 1 — Даніі. Вынікі галасавання ў Беларусі агучыла біятланістка Дар`я Домрачава.

У конкурсе ўдзельнічала 39 краін. Ланская выступіла ў першым паўфінале 14 мая і ўвайшла ў лік 10 лепшых, заняўшы сёмае месца сярод 16 удзельнікаў. Выканаўца атрымала 64 балы: 12 — ад Украіны, 10 — ад Малдовы, 8 — ад Літвы, 7 — ад Італіі, па 6 — ад Кіпра і Чарнагорыі, па 4 — ад Сербіі і Славеніі, 3 — ад Ірландыі, па 2 — ад Нідэрландаў і Расіі.

Размеркаванне беларускіх галасоў: 12 балаў — Украіна, 10 — Расія, 8 — Данія, 7 — Літва, 6 — Малдова, 5 — Эстонія, 4 — Ірландыя, 3 — Бельгія, 2 — Чарнагорыя, 1 — Сербія.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 19 мая 2013
 
Дата публикации:19.05.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1733
 
Ключевые слова:
Алена Ланская Евровидение-2013 Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме