https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская дэлегацыя ўдзельнічае ў першай сесіі Міжурадавага савета па кліматычным абслугоўванні


1—5 ліпеня ў Жэневе праходзіць першая сесія Міжурадавага савета па кліматычным абслугоўванні (МСКА).
Як паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства, дэлегацыю Беларусі на мерапрыемстве ўзначальвае пастаянны прадстаўнік пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Міхаіл Хвастоў.

Падчас першай сесіі МСКА плануецца сфарміраваць органы кіравання, а таксама вызначыць парадак функцыянавання савета ў далейшым.

Рашэнне пра заснаванне МСКА было прынята ў межах канферэнцыі карыстальнікаў Глабальнай рамачнай асновы для кліматычнага абслугоўвання (ГАКА), якая прайшла ў Жэневе 26—27 кастрычніка 2012 года.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 4 ліпеня 2013
 
Дата публикации:04.07.2013
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1473
 
Ключевые слова:
Климат
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме