https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Старшыня Папскага савета па міжрэлігійным дыялогу і мітрапаліт Філарэт абмеркавалі пытанне дзяржаўна-царкоўных адносін у Беларусі


Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт 4 ліпеня ў Мінскім епархіяльным упраўленні сустрэўся са старшынёй Папскага савета па міжрэлігійным дыялогу кардыналам-протадыяканам Жан-Луі Таранам.
Паводле звестак прэс-службы Мінскай епархіі, у сустрэчы ўзялі ўдзел каталіцкі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці, кіраўнік справамі Беларускага экзархату архібіскуп Навагрудскі і Лідскі Гурый, сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Мікалай Коржыч, кіраўнік аддзела адукацыі і катэхізацыі Мінскай епархіі протаіерэй Аляксандр Шымбалёў.

Сакратар МЕУ протаіерэй Мікалай Коржыч правёў для Тарана экскурсію па епархіяльным упраўленні, падчас якой расказаў пра гісторыю Мінскай архірэйскай кафедры. Кардынал Таран наведаў дамавы храм МЕУ ў гонар Сабора беларускіх святых.

Затым у каміннай зале МЕУ адбылася гутарка папскага легата і мітрапаліта Філарэта. "Падчас сустрэчы, у прыватнасці, было закранута пытанне дзяржаўна-царкоўных адносін у Беларусі. Кардынал Жан-Луі Таран адзначыў, што бачыць добрую волю беларускіх улад і асабіста прэзідэнта да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з канфесіямі. Суразмоўцы абмеркавалі таксама стан і перспектывы дыялогу Рускай праваслаўнай і Рымска-каталіцкай цэркваў", — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

У завяршэнне Філарэт перадаў папе рымскаму Францыску праз кардынала Жан-Луі Тарана падарунак — факсімільную копію Слуцкага Евангелля, помніка кніжнай культуры XVI стагоддзя.

Візіт прадстаўніка Ватыкана ў Беларусь прымеркаваны да ўрачыстасцяў у гонар 400-годдзя знаходжання ў Будславе (Мядзельскі раён Мінскай вобласці) цудатворнага абраза Божай Маці. Урачыстасці пройдуць 5—6 ліпеня. Раніцай 4 ліпеня рымска-каталіцкі іерарх сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 5 ліпеня 2013
 
Дата публикации:05.07.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1703
 
Ключевые слова:
Ватикан-Беларусь Религия Римско-католическая церковь Конфессии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме