https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Вяселле" Купалаўскага тэатра пакажуць на фестывалі ў румынскім Сібіў


Аб гэтым паведамілі ў тэатры.
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 11 і 12 чэрвеня прадставіць спектакль "Вяселле" ў пастаноўцы Уладзіміра Панкова на міжнародным тэатральным фестывалі ў румынскім Сібіў - трэцім па значнасці еўрапейскім форуме пасля Авіньёнскага і Эдынбургскага. Ён праходзіць 7-16 чэрвеня.

"Вяселле" - SounDrama ў адной дзеі, пастаўленая ў лютым 2009 года па аднайменнай п`есе А.Чэхава. На думку рэжысёра, саўндрама - гэта змяшэнне жанраў, сціранне межаў паміж рознымі відамі мастацтва для стварэння чагосьці новага і незвычайнага. Дзве гадзіны сцэнічнага дзеяння паглыбляюць гледача ў атмасферу вясельнага банкету, дзе ёсць месца для ўсяго: ад забабонаў і застольных песень да нястрымнай весялосці і гарачых танцаў. За гукамі і рытмамі ўрачыстасці пазнаюцца тонкія акцэнты чэхаўскага тэксту на фоне добра вядомых савецкіх рэалій.

У пастаноўцы занята большая частка купалаўскай трупы - народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, народныя артысты Беларусі Генадзь Гарбук, Мікалай Кірычэнка, Арнольд Памазан, артысты Святлана Анікей, Святлана Зелянкоўская, Міхаіл Зуй, Аляксандр Малчанаў, Ганна Хітрык, Вікторыя Чаўлытка і інш. У спектаклі таксама іграе артыст Маскоўскага драматычнага тэатра імя А.С.Пушкіна Андрэй Завадзюк. Адным з герояў пастаноўкі з`яўляецца і аркестр, які аб`ядноўвае музыкантаў маскоўскага тэатра SounDrama і Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Пасля Сібіў "Вяселле" пакажуць у Маскве на міжнародным тэатральным фестывалі імя А.П.Чэхава. Пастаноўка ўжо ўдзельнічала ў форуме ў 2010 годзе. У гэтым годзе спектакль як адзін з лепшых, пастаўленых сумеснымі намаганнямі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў і Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя А.П.Чэхава пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі і Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД, пакажуць 29 і 30 чэрвеня на сцэне Тэатра імя Массавета. З гэтым спектаклем купалаўцы два разы выязджалі на 40-дзённыя гастролі па Францыі, прадстаўлялі яго на IV Тбіліскім міжнародным фестывалі тэатра ў Грузіі ў верасні 2012 года, і паказвалі на пляцоўках Расіі, Украіны, Іспаніі, Азербайджана.

Міжнародны тэатральны фестываль у Сібіў праходзіць кожны год у пачатку лета. Форум складаецца з пятнаццаці творчых секцый: спектаклі, вулічныя паказы, цырк, адкрыты кірмаш выканальніцкіх мастацтваў, тэатр і кіно, фламенко, сусветная музыка, тэатральныя чытанні і радыёпастаноўкі, сустрэчы тэатральных школ і акадэмій, спецыялізаваныя майстар-класы, семінары па сучасным мастацтве і інш.

Сібіў - адзін з найважнейшых культурных і рэлігійных цэнтраў Румыніі з насельніцтвам амаль 130 тыс. чалавек. У 2007 годзе сумесна з Люксембургам быў выбраны культурнай сталіцай Еўропы.

11 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.06.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1413
 
Ключевые слова:
Белорусский театр Гастроли Румыния
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме