https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пытанні захавання традыцыйнай культуры абмяркуюць на форуме ў Магілёве вучоныя з 11 краін


Аб гэтым паведаміў дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Алег Хмялькоў.
У Магілёве 16-18 мая пройдзе ІІ Міжнародны форум "Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства".

У мерапрыемстве прымуць удзел вучоныя і спецыялісты ў сферы традыцыйнай культуры з 11 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Азербайджана, Арменіі, Малдовы, Славацкай Рэспублікі, Нідэрландаў, Эстоніі. У фармаце навукова-практычнай канферэнцыі "Каштоўнасці традыцыйнай культуры і міжнародныя іміджавыя стратэгіі" яны абмяркуюць шырокае кола пытанняў і праблем, якія датычацца міжнароднага вопыту трансляцыі каштоўнасцей традыцыйнай культуры, неабходных умоў іміджавай стратэгіі развіцця культуры, новых мадэлей фінансавання культуры: ад вытворца культурных паслуг да фінансавання вынікаў спажывання культурных паслуг і іншыя.

"Наша задача - аб`яднаць сілы вучоных і практыкаў розных краін, садзейнічаць вырашэнню праблем захавання традыцыйнай культуры на міжнародным узроўні. Правядзенне форуму стане яркай дэманстрацыяй каштоўнасцей традыцыйнай культуры, якія захаваліся ў нашай краіне, фактарам кансалідацыі сучаснага шматэтнічнага і поліканфесіянальнага грамадства, а таксама ўнясе неацэнны ўклад у фарміраванне станоўчага іміджу нашай краіны на міжнароднай арэне. Гэта падзея дасць магчымасць падкрэсліць высокі статус традыцыйнай культуры ў жыцці краіны і горада Магілёва, які аб`яўлены культурнай сталіцай Садружнасці і Беларусі 2013 года", - адзначыў Алег Хмялькоў.

Праграмай форуму прадугледжаны экскурсія па выстаўцы беларускіх народных промыслаў і рамёстваў, дэманстрацыя калекцыі касцюмаў навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў "Скарбніца", правядзенне выстаўкі беларускіх ручнікоў Прыдняпроўскага рэгіёну, тэматычная экспазіцыя "Матулін ручнік - крыніца лёсу", прэзентацыя метадычнага зборніка па сямейна-радавых абрадах Магілёўскай вобласці "Мікольская свечка", канцэртная праграма "Танцавальныя карункі Магілёўшчыны" з удзелам аматарскіх харэаграфічных калектываў вобласці, прэзентацыя вопыту работы і канцэртная праграма фальклорнага калектыву "Заранка" з горада Вахіненгена (Нідэрланды).

Удзельнікі форуму таксама пазнаёмяцца з вопытам работы ўстаноў культуры Шклоўскага раёна па захаванню песеннага фальклору. Іх увазе будзе прапанавана народнае гулянне "Зялёныя святкі". У Дрыбінскім раёне гасцей чакае знаёмства з вопытам работы ўстаноў культуры па адраджэнню народных промыслаў і рамёстваў, творчасцю майстроў-шапавалаў і майстроў па пляцэнню лапцей і дэманстрацыя фрагмента фестывалю-кірмашу "Дрыбінскія таржкі", адроджанага на аснове мясцовых традыцый.

Арганізатарамі форуму выступаюць упраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі.

8 мая 2013, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.05.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1926
 
Ключевые слова:
Магілёў Форум Традиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме