https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Амерыканскія студэнты будуць вывучаць гісторыю Беларусі ...і атрымаюць беларуска-амерыканскі дыплом


Без перабольшання, амерыканскі прарыў здзейсніў Беларускі дзяржаўны радыётэхнічны ўніверсітэт: днямі дэлегацыя гэтай ВНУ на чале з яе рэктарам Міхаілам Батурам вярнулася з ЗША.

Мэтай паездкі стала ўрачыстае адкрыццё філіяла кафедры праектавання інфармацыйна-камп`ютарных сістэм БДУІР у чыкагскім Соmрutеr Sуstеm Іnstіtutе (СSІ).

— Насельніцтва Чыкага складае 10 мільёнаў чалавек, з іх 500 тысяч — гэта імігранты, у тым ліку і імігранты з краін былога Савецкага Саюза, — расказаў на брыфінгу для журналістаў рэктар БДУІР Міхаіл Батура. — Дарэчы, на сустрэчу з беларускай дэлегацыяй сабраліся ў Чыкага 80 выпускнікоў БДУІР розных гадоў, якія пражываюць зараз не толькі ў ЗША, але і ў Канадзе. Усе яны з`яўляюцца спецыялістамі, якія ўносяць вялікі ўклад у развіццё сусветнага рынку высокіх тэхналогій і бізнесу. У прыватнасці, Соmрutеr Sуstеm Іnstіtutе ўзначальвае выпускніца БДУІР 1970 года Эла Зібіцкер. І менавіта нашым выпускнікам прыйшла ідэя адкрыць у Чыкага філіял БДУІР.

Ацаніўшы перспектыўнасць тых ці іншых спецыяльнасцяў для амерыканскай эканомікі, спыніліся на спецыяльнасці "Праектаванне мабільных сістэм". Вырашылі, што навучанне будзе інтэграванае (вочнае плюс дыстанцыйнае). Студэнтаў будуць рыхтаваць па ўзроўнях "Бакалаўр", "Спецыяліст" і "Магістр". Дзякуючы дастаткова аператыўным дзеянням бакоў былі ўзгоднены стандарты для гэтай спецыяльнасці, якія адпавядаюць патрабаванням да ўладальніка дыплома аб вышэйшай адукацыі дзвюх краін, таму праблем з прызнаннем дыплома БДУІР у ЗША не ўзнікне. Да слова, паколькі ў вучэбныя планы падрыхтоўкі спецыялістаў у Беларусі ўваходзіць гісторыя Беларусі, амерыканскія грамадзяне таксама будуць вывучаць гэты прадмет.

Навучанне першай групы мяркуецца распачаць ужо з 1 кастрычніка. Спецыяльна для іншаземцаў на сайце ВНУ будзе распрацавана старонка, прысвечаная навучанню ў амерыканскім філіяле. Кошт навучання складзе 6 тысяч долараў ЗША. Як запэўніў Міхаіл Батура, гэта "вельмі лаяльная, па-амерыканскіх мерках, "цана". Усе, хто выкажа цікавасць, пройдуць дыстанцыйнае тэсціраванне па трох прадметах: матэматыцы, фізіцы і англійскай мове.

— Якасць адукацыі мае для нас прынцыповае значэнне, — падкрэсліў Міхаіл Батура. — Ад гэтага ў немалой ступені будуць залежаць і далейшыя перспектывы пашырэння экспарту нашых адукацыйных паслуг у ЗША.

Рэктар адзначыў, што досвед падрыхтоўкі замежных грамадзян у педагогаў БДУІР ужо ёсць. Больш за тое, БДУІР першым з беларускіх ВНУ распачаў чатыры гады таму падрыхтоўку іншаземцаў на англійскай мове. Сёння на англійскай мове ў БДУІР па чатырох спецыяльнасцях навучаюцца 100 замежных студэнтаў.

Надзея Нікалаева
Звязда, 30 красавіка 2013

 
Дата публикации:30.04.2013
Тематика:Образование, В мире
Просмотров:1411
 
Ключевые слова:
Беларусь-США Чикаго
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме