https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першы выпадак новага каронавіруса зафіксаваны ў Францыі


Першы выпадак новага каронавіруса, блізкага да атыповай пнеўманіі, зафіксаваны ў Францыі, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.
У Міністэрстве аховы здароўя Францыі паведамілі, што пацярпелы нядаўна вярнуўся з ААЭ. Пацыент шпіталізаваны і знаходзіцца пад узмоцненым наглядам урачоў. Яго ўтрымліваюць асобна ад астатніх хворых. Медыкі спрабуюць устанавіць, якім чынам ён мог заразіцца.

Першыя выпадкі заражэння новым вірусам былі зафіксаваны ў сярэдзіне 2012 года. На гэты час вірус выяўлены ў краінах Аравійскага паўвострава, а таксама ў Еўропе - Вялікабрытанні і Германіі. На сёння ў свеце налічваецца 18 ахвяр небяспечнага захворвання, большасць з якіх памерлі ў Саудаўскай Аравіі. Спецыялісты лічаць, што новы каронавірус патэнцыяльна больш небяспечны, чым атыповая пнеўманія.

8 мая 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.05.2013
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1470
 
Ключевые слова:
Атипичная пневмония Мутации Здоровье
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме