https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пытанні ўзаемаадносін Беларусі з ЕС былі абмеркаваныя на сустрэчы намесніка старшыні ПП НС Гумінскага са старшынёй ПА АБСЕ Мільёры


Пра гэта паведамляе прэс-служба ніжняй палаты беларускага парламента.
Пытанні ўзаемаадносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам абмеркаваныя 22 лютага ў Вене на сустрэчы намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктара Гумінскага са старшынёй Парламенцкай асамблеі АБСЕ Рыкарда Мільёры.

На сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні, якія тычыліся дзейнасці Парламенцкай асамблеі АБСЕ і беларуска-італьянскага супрацоўніцтва.

22 лютага ў рамках зімовага пасяджэння ПА АБСЕ дэлегацыя Нацыянальнага сходу ўзяла ўдзел у пасяджэнні Пастаяннага камітэта АБСЕ, у ходзе якога адбылося абмеркаванне існуючых супярэчнасцей паміж ПА АБСЕ і БДІПЧ АБСЕ па пытанні аб міжнародным назіранні за выбарамі.

Акрамя таго, у рамках зімовага пасяджэння ПА АБСЕ адбыліся сустрэчы членаў беларускай парламенцкай дэлегацыі з прадстаўнікамі парламенцкіх дэлегацый краін СНД, а таксама Аўстрыі, Бельгіі, Грэцыі, Іспаніі, Італіі, Славакіі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 23 лютага 2013
 
Дата публикации:23.02.2013
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1478
 
Ключевые слова:
Беларусь-ОБСЕ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме