https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Баку выдадзены двухтомны зборнік Янкі Купалы "Жалейка" ручной работы памерам з пачак запалак


ХХ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш адкрылася 6 лютага ў павільёне выставачнага цэнтра "Белэкспа" на вуліцы Янкі Купалы.
Унікальнае выданне, выпушчанае абмежаваным накладам, выставіла дэлегацыя Азербайджана. Старшыня праўлення таварыства "Кніга Азербайджанскай Рэспублікі" заслужаны работнік культуры Азербайджана Зафіра Салахава паказала двухтомны зборнік Янкі Купалы "Жалейка", надрукаваны ў прыватным выдавецтве ў Баку.

Асаблівасць гэтага выдання ў тым, што кожны яго том памерам з пачак запалак. "Кожная мініяцюрная кніга рыхтуецца ўручную, тут няма клею, усё сшыта рукамі, таму яна не парвецца", — растлумачыла Салахава, дадаўшы, што было выраблена ўсяго 50 асобнікаў такой "Жалейкі".

Матэрыялам для міні-кнігі паслужыла факсімільнае выданне Купалы пачатку мінулага стагоддзя. Асобныя экзэмпляры маленькага выдання папоўнілі пяцітысячную калекцыю бакінскага Музея мініяцюрнай кнігі, стваральнікам і заснавальнікам якога з`яўляецца Салахава.

БелаПАН, 6 лютага 3013
 
Дата публикации:06.02.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1876
 
Ключевые слова:
Книжная выставка Мінск Янка Купала Беларусь-Азербайджан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме